image2 22.12.2017

Новы праект Еўрапейскага саюза дапаможа паскорыць развіццё малога і сярэдняга бізнесу, сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі

Еўрапейскі саюз і Праграма развіцця ААН пачынаюць новы праект, разлічаны на тры гады і накіраваны на падтрымку малых і сярэдніх прадпрыемстваў у 12 раёнах Беларусі. Адной з задач новай ініцыятывы з’яўляецца стымуляванне сацыяльнага прадпрымальніцтва і павелічэнне долі сацыяльных прадпрыемстваў у эканоміцы краіны на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўні.

LED_01_sm.jpg

“Еўрапейскі саюз працягвае пашыраць падтрымку мясцовага эканамічнага развіцця ў Беларусі і надае асаблівую ўвагу стварэнню новых працоўных месцаў, развіццю прыватнага бізнесу і сацыяльнага прадпрымальніцтва, − сказала Андрэа Віктарын, Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь, пасол. − У рамках новага праекта мы плануем вылучыць гранты для 200 малых і сярэдніх прадпрыемстваў, а таксама сацыяльна арыентаванага бізнесу і недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, якія хочуць палепшыць умовы жыцця ў рэгіёнах праз укараненне новых формаў бізнесу, прадстаўленне мясцоваму насельніцтву сацыяльна значных паслуг. Наша мэта − падтрымаць ініцыятыву людзей і паказаць, што нават малыя праекты могуць істотна паўплываць на паляпшэнне жыцця ў рэгіёнах і краіне ў цэлым”.

“Сацыяльнае прадпрымальніцтва − унікальны рэсурс эканамічнага росту і згуртавання насельніцтва ў рэгіёнах, − адзначыў Санака Самарасінха, Пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Беларусі. − У мясцовых прадпрымальнікаў шмат добрых ідэй для сацыяльных праектаў, ёсць патэнцыял для іх ажыццяўлення, але ім не хапае падтрымкі і ведаў для забеспячэння ўстойлівасці гэтых праектаў у доўгатэрміновай перспектыве. Новы праект адкрывае мясцоваму малому і сярэдняму бізнесу доступ да інструментаў, якія дапамогуць дамагчыся жаданых паляпшэнняў”.

LED_02_sm.jpg

Малыя і сярэднія прадпрыемствы граюць важную ролю ў забеспячэнні занятасці і падтрыманні эканамічных даходаў мясцовага насельніцтва. У Беларусі доля малога і сярэдняга бізнесу ў мясцовых эканоміках складае 50%. Гэты сектар таксама з’яўляецца працадаўцам для 30% занятага насельніцтва краіны.

У святле цяжкасцей, з якімі сутыкаецца буйны дзяржаўны бізнес Беларусі, прыватнае прадпрымальніцтва валодае добрым патэнцыялам для забеспячэння ўстойлівага развіцця эканомікі краіны і таму мае патрэбу ў інвестыцыях і падтрымцы.

LED_03_sm.jpg

Дзейнасць праекта падтрымлівае мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы “Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь” на 2016-2020 гады і выкарыстоўвае яе магчымасці для сумяшчэння стратэгій бізнесу і сацыяльнага развіцця раёнаў.

Праект будзе спрыяць стварэнню новых працоўных месцаў для сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, а таксама акажа інфармацыйную і юрыдычную падтрымку малому і сярэдняму бізнесу, уключаючы магчымасці крэдытавання.

Цеснае ўзаемадзеянне праекта з мясцовымі арганізацыямі дазволіць сацыяльна неабароненым групам насельніцтва не застацца ў баку і стаць паўнапраўнымі ўдзельнікамі і бенефіцыярамі эканамічных працэсаў. Праектам таксама прадугледжаная падтрымка жанчын-прадпрымальнікаў, якія часта сустракаюцца з цяжкасцямі з доступам да стартавага капіталу для свайго бізнесу.

Праект “Мясцовы эканамічнае развіццё ў Беларусі” фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.