image2 20.04.2017

Еўрапейская камісія абвясціла конкурс заявак на ўдзел у ініцыятыве "Мэры за эканамічны рост"

У рамках дадзенага конкурсу мясцовыя органы ўлады Беларусі могуць падаць заяўкі на атрыманне гранту памерам ад 300.000 да 600.000 еўра для рэалізацыі планаў мясцовага эканамічнага развіцця.

“Мэры за Эканамічны рост” (M4EG) – гэта новая ініцыятыва, арганізаваная пры ўзаемадзеянні CORLEAP і Еўрапейскай камісіі. Яна стартавала кастрычніку 2016 года на канферэнцыі высокага ўзроўню, якая прайшла ў Ерэване ў рамках флагманскай ініцыятывы спрыяння ўстойліваму развіццю мясцовай улады краін Усходняга партнёрства.

Ініцыятыва M4EG накіраваная на ўмацаванне патэнцыялу мясцовых органаў улады з мэтай “разумнага эканамічнага развіцця” з дапамогай умацавання мясцовага самакіравання, паляпшэння метадаў планавання і павелічэння эфектыўнасці работы. У рамках ініцыятывы гарады сумеснымі намаганнямі павінны распрацаваць і рэалізаваць планы ўстойлівага мясцовага эканамічнага развіцця пры тэхнічным спрыянні і навуковай падтрымцы ЕС. Пераможцы атрымаюць грантавую дапамогу на рэалізацыю пілотных праектаў, якія таксама павінны стаць узорам захадаў мясцовага эканамічнага развіцця.

Гранты будуць прызначаныя для фінансавання пілотных праектаў, уключаных у планы эканамічнага развіцця гарадоў на мясцовым узроўні. Дадзеныя пілотныя праекты будуць накіраваныя на:

·         стварэнне параўнальных пераваг для стымулявання развіцця бізнесу на мясцовым узроўні;

·         развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і сацыяльнай інфраструктуры для паляпшэння ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці;

·         прыцягненне знешніх інвестыцый і павелічэнне аб’ёму мясцовых інвестыцый.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць тут:

https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?do=publi.welcome&nbPubliList=15&orderby=upd&orderbyad=Desc&searchtype=RS&aofr=155272.

Пытанні можна пераадрасоўваць на адрас: NEAR-ENI-EAST-TENDERS@ec.europa.eu.