image2 17.08.2016

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці ўжо другі раз у Полацку

Ён пройдзе з 16 да 22 верасня, а некаторыя мерапрыемствы аб’яднаюць два гарады, Полацк і Наваполацк(#полацкедзе!).


Як і летась, будзе многа актыўнасцей для велааматараў: велапрабег, конкурсы, экскурсія па Полацку на роварах, адкрытая веламайстэрня і квэст.

Галоўным мерапрыемствам стане вялікі гарадскі пікнік! Музыка, танцы, дзіцячыя майстэрні, конкурсы, гарадская ежа і прыемныя сюрпрызы — усё гэта 17 верасня ў Парку культуры і адпачынку!

А вось як прайшоў Тыдзень мабільнасці ў 2015 годзе: http://polotskmob.tilda.ws/.

«Еўрапейскі тыдзень мабільнасці» — штогадовы фестываль, які праводзіцца па ўсім свеце. Ініцыятыва з’явілася ў 2002 годзе, і з таго часу ўдзельнікаў робіцца ўсё болей. Тыдзень мабільнасці праводзіцца з мэтай заахвоціць экалагічныя спосабы перасоўвання, палепшыць гарадскі транспарт і зрабіць гарады зручнейшымі для іх жыхароў.

Полацк невыпадкова арганізоўвае «Еўрапейскі тыдзень мабільнасці» ўжо другі раз. Ён першым з беларускіх гарадоў далучыўся да Пагаднення мэраў, прыняўшы выклік знізіць выкіды CO2 у атмасферу на 20% к 2020 году. Тыдзень мабільнасці — адзін з крокаў на шляху да больш экалагічнага ладу жыцця.

Арганізатары Тыдня мабільнасці 2016: Полацкі райвыканкам, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Наваполацкая асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў, фонд «Інтэракцыя»(@Interakcia). Фестываль праводзіцца ў рамках праекта «Ад энергаэфектыўнасці да гарадской мабільнасці» пры падтрымцы Еўрапейскага саюза(@EU in Belarus).

Ганна Ражанцова
PR-менеджэр, фонд «Інтэракцыя»
Мабільны тэлефон: +375 44 75 888 15
razhentsova@eu-belarus.net