image2 02.08.2017

Выстава “Праекты ў асобах” прыехала ў Жлобін!

Учора на Цэнтральнай плошчы Жлобіна адкрылася шостая выстава “Праекты у асобах”, прысвечаная праектам, рэалізаваным у Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

015.JPG

У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел: каардынатар па пытаннях прэсы і інфармацыі аддзела праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Таццяна Аляксеева, старшыня Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Касюкоў, фотамастак і аўтар праекта Юлія Мацкевіч, каардынатары праектаў і грамадскасць горада.

056.JPG

Таццяна Аляксеева прывітала ўсіх гасцей экспазіцыі і адзначыла, што прыклады герояў выставы і іх праекты могуць натхніць жыхароў Жлобіна на рэалізацыю цікавых ідэй у сваім горадзе.

043.JPG

Аб праекце “Адукацыя адчыняе дзверы” распавяла яго каардынатарка Марына Малініна. Яна адзначыла, што дзякуючы гэтаму праекту асуджаныя атрымліваюць адукацыю, што дае ім магчымасць хутчэй адаптавацца ў грамадстве пасля вызвалення і зніжае рызыку паўторных правапарушэнняў. Гэта шанец для іх, бо ў папраўчых установах не заўсёды можна атрымліваць новыя веды і навыкі.

116.JPG

Алеся Чумакова, PR-менеджар МГА “Экапартнёрства” на адкрыцці прадставіла тры праекты: “Падтрымка ініцыятывы «Пагадненне мэраў» у Беларусі”, “Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай” і “Развіццё паслуг у сферы кіравання адходамі для сельскага насельніцтва Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці”.

063.JPG

Фотамастак Юлія Мацкевіч: “Мне асабліва дарагі Жлобін таму, што я тут нарадзілася. Я з вялікім задавальненнем ўяўляю нашу сумесную працу і спадзяюся, што і жыхары горада пасля стануць героямі праектаў”.

073.JPG

110.JPG

Выставу змогуць паглядзець жыхары і госці Жлобіна да 12 жніўня ўключна.

233 (1).jpg

170.JPG

Затым арганізатары і ўдзельнікі адкрыцця пабывалі ў Рагачоўскім раёне, дзе сустрэліся з прадстаўнікамі праекта “Стварэнне эфектыўнай сістэмы культурных і інфармацыйных паслуг для сельскіх жыхароў «Свет інфармацыі, культуры і творчасці – для ўсіх». У вёсцы Збароў гасцям быў прадстаўлены экамузей “Таямніцы гаючых раслін”. У Лучыне прайшла сустрэча c Соф’яй Кусянковай, якая напісала кнігу “100 гісторый з жыцця лучынцаў” і Святланай Варыкавай (“Гісторыя ў камянях вёскі Лучын”). Соф’я Кусянкова таксама з’яўляецца адной з гераінь фотавыставы “Праекты ў асобах”.