image2 19.02.2019

Iнфармацыйная сустрэча 22 лютага пройдзе ў гатэлі "Вікторыя"

У гэтую пятніцу, 22 лютага 2019 года, Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь арганізуе інфармацыйную сустрэчу па конкурсе праектных прапаноў "Узаемадзеянне з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі", нумар публікацыі EuropeAid/162112/DD/ACT/BY.

У сувязі з вялікай колькасцю папярэдне зарэгістраваных удзельнікаў месца правядзення мерапрыемства зменена. Інфармацыйная сесія адбудзецца ў гатэлі "Вікторыя" (Бізнес-цэнтр), 1 паверх, Кангрэс-хол, пр. Пераможцаў, 59, Мінск (замест гатэля "Беларусь"), з 09:30 да 12:00.

Расклад інфармацыйнай сустрэчы:
08:45 – 09:30 Рэгістрацыя і кава;
09:30 – 09:40 Уступныя заўвагі;
09:40 – 11:00 Прэзентацыя конкурсу праектных прапаноў;
11:00 – 12:00 Пытанні і адказы.

Рэгістрацыя адчыненая да 20 лютага 2019 года.
Анкета для рэгістрацыі: https://goo.gl/forms/WbgBhxVO3UNGWnxD3

Інфармацыя пра конкурс "Узаемадзеянне з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі" была апублікаваная 21 студзеня 2019, апошні тэрмін падачы канцэпцый праектаў – 7 сакавіка 2019 г. Больш падрабязная інфармацыя ёсць па спасылцы:
https://eeas.europa.eu/delegations/belarus/56873/engaging-civil-society-belarus-local-publication-ca...
і
https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?do=publi.welcome&nbPubliLis...