image2 22.08.2017

Ініцыятыва «Мэры за эканамічны рост» прыцягвае ўвагу ўсё большай колькасці беларускіх рэгіёнаў!

У гэтым годзе Беларусь далучылася да ініцыятывы Еўрапейскага саюзу “Мэры за эканамічны рост”. Першыя чатыры беларускія гарады пры дапамозе фонда “Інтэракцыя” далучыліся да ініцыятывы. Піянерамі ініцыятывы сталі Міёры, Полацк, Ушачы і Шаркаўшчына.

Малым гарадам і раёнам вельмі складана канкураваць з буйнымі абласнымі цэнтрамі ў барацьбе за прыцягненне інвестыцый, захаванне чалавечага патэнцыялу, стварэнне новых працоўных месцаў і развіццё бізнесу. Дадзеная ініцыятыва дасць магчымасць уладам і бізнесу працаваць над гэтымі пытаннямі больш эфектыўна, абменьвацца вопытам адзін з адным і атрымліваць фінансавую і кансультацыйную падтрымку», — пракаментаваў Іван Шчадронак, дырэктар фонду «Интеракция».

IMG_6512.jpg

Гарадскія ўлады, якія удзельнічаюць у праграме  - падпісанты пагаднення - абавязаны у першы год скласці лакальны план развіцця свайго рэгіёну і прапісаць у ім дакладныя дзеянні, накіраваныя на рост, развіццё і працаўладкаванне, ды супрацоўнічаць з прыватным сектарам і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці.

Фонд “Інтэракцыя” акажа гарадам-удзельнікам ініцыятывы інфармацыйную падтрымку, а таксама дапамагаць у рэалізацыі палітыкі мясцовага эканамічнага развіцця. Гэта уключае правядзенне семінараў, прадастаўленне метадалогій для распрацоўкі планаў развіцця, экспертную падтрымку, навучанне, падтрымку інвестыцыйных праектаў і г.д.

IMG_6532.jpg

«Нам цікавыя любыя ініцыятывы, якія могуць даць дадатковы штуршок для развіцця рэгіёну», — запэўніў Василеўский Ю. А., нам. старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама. — На дадзены момант мы распрацоўваем канцэпцыю развіцця рэгіёну, якая вызначыць асноўныя пункты эканамічнага росту. Яна будзе ўключаць мерапрыемствы па паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі, прамысловай сферы. Дапамога экспертаў, вопыт іншых гарадоў Усходняга партнёрства будзе вельмі дарэчы!».

Ініцыятыва “Мэры за эканамічны рост” падтрымлівае гарады краін Усходняга Партнёрства (Арменія, Азербайджан, Грузія, Беларусь, Малдова, Украіна). Яна накіравана на спрыянне эканамічнаму росту гарадоў і стварэнне новых працоўных месцаў з дапамогай мерапрыемстваў, скіраваных на наляпшэнне мясцовага дзелавога асяроддзя, стымуляванне прадпрымальніцтва і прыцягненне інвестыцый для устойлівага эканамічнага развіцця.