Праект EaP Plus працягвае серыю вебінараў па канкрэтных тэмах, звязаных з інавацыямі, камерцыялізацыяй і іншымі аспектамі інавацыйнай дзейнасці ў краінах Усходняга партнёрства, і супрацоўніцтвам паміж ЕС і Усходнім партнёрствам.
Трэці вебінар серыі прысвечаны пытанням рэалізацыі міжнародных навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў. Ён адбудзецца 1 снежня 2017 г. з 10.00 да 11.30 па цэнтральнаеўрапейскім часе (з 12.00 па Мінску). Вебінар праводзяць Святлана Клесава, дырэктар і старэйшы кансультант па інавацыях у inno TSD, Францыя, і Аляксандра Пяткевіч, старэйшы менеджар праектаў у ADANI Ltd., Беларусь.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца: https://www.eventbrite.fr/e/eap-exploitation-strategy-in-ri-collaborative-projects-webinar-tickets-39723395746. Напярэдадні мерапрыемства Вам будзе накіраваная інструкцыя. Вебінар праводзіцца на англійскай мове. Абмежаванняў на ўдзел няма.
Больш інфармацыі і праграма: https://www.eap-plus.eu/object/event/128.