image2 13.10.2017

Трэці сезон фотавыставы “Праекты ў асобах” завершыцца 22 кастрычніка ў Століне

11 кастрычніка ў Століне адкрылася фінальная ў гэтым сезоне фотавыстава “Праекты ў асобах”. З-за праліўнога дажджу адкрыццё прайшло не як звычайна на адкрытым паветры: кінатэатр “Экран” расчыніў свае дзверы для ўдзельнікаў і гасцей выставы.

2.jpg

У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел: Таццяна Аляксеева, каардынатар па пытаннях прэсы і інфармацыі аддзела праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі; Сяргей Сідарэвіч, намеснік старшыні Столінскага райвыканкама; Віктар Велясніцкі, дырэктар мясцовага фонду “Цэнтр падтрымкі сельскага развіцця і прадпрымальніцтва Столінскага раёна”, праект “Агародніцкая сетка па эксперыментаванні, абмене і распаўсюджанні інфармацыі”; Алена Паклонская, гераіня праекта “Аб’ядноўваючыся вакол прыроды” з Турава, Агнія Асановіч, удзельніца праекту “Культура і крэатыўнасць” і Дзмітрый Буронкін, каардынатар праекта “Браслаўскі раён – першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт у Беларусі” ад Цэнтра экалагічных рашэнняў.

1.jpg

Таццяна Аляксеева адзначыла, што Століншчына багатая на таленты, тут рэалізуецца шмат цікавых ідэй. Таму ўпэўненая, што выстава будзе да месца, бо прадстаўляе дынамічных, яркіх людзей, якія пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза рэалізавалі свае мары.

3.jpg

Сяргей Сідарэнка звярнуў увагу, што Столінскі раён мае досвед супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам у межах праекту “Агародніцкая сетка па эксперыментаванні, абмене і распаўсюджанні інфармацыі”. Праект падрабязна прадставіў Віктар Велясніцкі, дырэктар мясцовага фонду “Цэнтр падтрымкі сельскага развіцця і прадпрымальніцтва Столінскага раёна”: “У рамках праекта ExNet аказваецца практычная падтрымка ініцыятывам вяскоўцаў і ствараюцца ўмовы для абмену досведам. Праца накіраваная на стварэнне сеткі агароднікаў Століншчыны для назапашвання інфармацыі і абмену досведам. Эксперыментальна-дэманстрацыйная дзейнасць на участках агароднікаў – адзін з самых запатрабаваных кірункаў дзейнасці Столінскага цэнтра сельскага развіцця. Яна дазваляе вырашаць актуальныя для агароднікаў праблемы і ўкараняць станоўчы досвед”.

4.jpg

Алена Паклонская: “Не толькі Тураўскія школы, але і Жыткавіцкі раён уключаюцца ў нашу дзейнасць. Яны ўваходзяць у нашы “Крылатыя дазоры”, навукова-даследчыя таварыствы. Летась у Тураве было створанае аддзяленне арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, спадзяемся, што ў нас будзе больш магчымасцяў для рэалізацыі задуманага”.

6.jpg

Агнія Асановіч: “Крэатыўнасць і наватарства, як важныя складнікі культурнага працэсу, пазітыўна ўплываюць на самыя розныя сферы грамадскага развіцця. Галоўная мэта праекта – гэта падтрымка культурных і крэатыўных індустрый, павелічэнне іх унёску ва ўстойлівае гуманітарнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё краін Усходняга партнёрства”.

5.jpg

7.jpg

Дзмітрый Буронкін распавёў аб праекце, які рэалізуе Цэнтр экалагічных рашэнняў у Браславе, і адзначыў, што Браслаўскі раён – папулярнае месца турыстычнага адпачынку – павінен стаць першым у Беларусі кліматычна нейтральным муніцыпалітэтам. Дасягнуць гэтых амбіцыйных задач плануецца за кошт выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і прасоўвання ідэй энергаэфектыўнасці.

8.jpg

9.jpg

Пасля цырымоніі адкрыцця выставы госці наведалі фонд “Цэнтр падтрымкі сельскага развіцця і прадпрымальніцтва Столінскага раёна”, а таксама сямейную гаспадарку агароднікаў Яўгенія і Алы Гермаш у вёсцы Мачуль Столінскага раёна.

10.jpg

13.jpg

У рамках праекта сям’я Гермаш рэалізавала шэраг цікавых задумак, напрыклад, выраб, мантаж і эксплуатацыя металакаркаснай цяпліцы, якая дазваляе вырошчваць больш раннюю прадукцыю і прадаваць па больш высокіх коштах.

14.jpg