Падведзены вынікі конкурса мясцовых ініцыятыў па Пагадненні мэраў, накіраваных на зніжэнне выкідаў парніковых газаў ці ўзмацненне адаптацыі да змянення клімату на ўзроўні гарадоў і раёнаў.
Конкурс ладзіўся МГА “Экапартнёрства” ў рамках праекта Еўрапейскага саюза “Падтрымка ініцыятывы “Пагадненне мэраў” у Беларусі”. У ім маглі прыняць удзел мясцовыя органы ўлады і недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі з гарадоў-падпісантаў Пагаднення мэраў. Журы атрымала больш за 60 заявак. 10 пераможцаў былі адабраны членамі Каардынацыйнага савета праекта.
Мясцовыя ініцыятывы некамерцыйнах недзяржаўных арганізацый атрымаюць фінансаванне ад 7 000 да 10 000 еўра, а мясцовых органаў улады ад 35 000 да 45 000 еўра.
Сярод недзяржаўных некамерцыйных арганізацый пераможцамі сталі:
· МЭГА«ЭНДО», Чавускі раён, ініцыятыва “Чавускі бізнэс – клопат пра клімат як першы крок да карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці”
· КАУ «Цэнтр урабаністычных праектаў і ініцыятыў “Прастора”, г.Віцебск, ініцыятыва “Менш СО2 – больш жыцця”
· МФ “Партнёрства ў дзеянні”, Белаазёрск, ініцыятыва “Вучымся эканоміць разам”
· ГА “ЗОВіК”, Вілейскі раён, ініцыятыва “Рух як спосаб скарачэння выкідаў”
· ГА “Кобрынскі клуб дзелавых жанчын “Бона”, ініцыятыва “Кобрын ратуе клімат планеты”
· Браслаўскі РГАТС “Еўрарэгіён “Азёрны край”, ініцыятыва “Клімат і энергія – адукацыйная стратэгія. Стварэнне рэгіянальнага цэнтра па падтрымцы ініцыятывы “Пагадненне мэраў”
Сярод мясцовых органаў улады пераможцамі сталі:
· Чавускі райвыканкам, ініцыятыва “Зялёныя тэхналогіі для устойлівага энергетычнага развіцця г.Чавусы”
· Брэсцкі райвыканкам, ініцыятыва “Укараненне энергаэфектых мерапрыемстваў на аб’ектах гарадской камунальнай уласнасці – кацельных горада Брэста, стымулюючых зніжэнне выкідаў СО2”
· Глыбоцкі райвыканкам, ініцыятыва “Першы крок эфектыўнага прасоўвання абавязкаў Глыбоцкага раёна ў “Пагадненні мэраў па клімаце і энергіі”
· Кобрынскі райвыканкам, ініцыятыва “З клопатам пра будучыню! Мы – за экалагічна чысты і бяспечны гарадскі транспарт”
Рэалізацыя мясцовых ініцыятыў запланавана на перыяд з ліпеня 2017 па снежань 2018 года. У мае адбудзецца навучальная сустрэча ў Мінску з пераможцамі конкурса па пытаннях рэалізацыі мясцовых ініцыятыў.
МГА “Экапартнёрства” віншуе пераможцаў і жадае гарадам і раёнам – падпісантам Пагадення мэраў паспяховага дасягнення пастаўленых мэтаў па зніжэнні выкідаў парніковых газаў і адаптацыі да змянення клімату.
Больш інфармацыі пра Пагадненне мэраў ў Беларусі на старонцы climate.ecopartnerstvo.by.



