image2 18.08.2017

У Мінску прайшло ўзнагароджанне пераможцаў II Конкурсу ініцыятыў «Будзь здаровы!» праекта «БЕЛМЕД»

Сертыфікаты прадстаўнікам перамоглых ініцыятыў уручылі Замяшчальнік начальніка галоўнага кіравання арганізацыі медычнай дапамогі – начальнік аддзела спецыялізаванай медычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Таццяна Мігель, Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын і Намеснік Пастаянага Прадстаўніка ПРААН у Беларусі Закары Тэйлар.

undp 2.jpg

"Для нас праект БЕЛМЕД - гэта істотная дапамога. Важна, што ініцыятывы праекта інтэграваны з мерапрыемствамi Мінздароўя", -адзначыла Таццяна Мігель.

undp 3.jpg

Па словах Андрэа Віктарын, нам не падабаецца, калі нам кажуць, што трэба ці не трэба рабіць, каб быць здаровымі. "Вельмі важна, што мы шукаем такія шляхі, якія дапамагаюць пераканаць людзей, што здаровы лад жыцця - у іх iнтарэсах”, - адзначыла спадарыня Пасол.

undp 4.jpg

«Мы рады магчымасці ствараць ініцыятывы для барацьбы з неінфекцыйнымi захворваннямi у Беларусі з фінансавай падтрымкай ЕС і лідарствам Міністэрства аховы здароўя», адзначыў Зак Тэйлар.

undp 5.jpg

Лепшымі з лепшых у Гомельскай і Брэсцкай абласцях сталі:

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны»,

Брэсцкае абласное моладзевае грамадскае з'яднанне «Інвалід і асяроддзе»,

Бярозаўскае раённае экалагічнае грамадскае з'яднанне «ЭкаРэгіён “Ясельда”»,

Жабінкоўская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага з'яднання ветэранаў,

Гомельскае абласное грамадскае з'яднанне інвалідаў з парушэннем функцый апорна-рухальнай сістэмы «Інваліды-спiнальнiкi»,

Грамадскае з'яднанне «Рада бацькоў горада Гомеля» i

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта.

undp 6.jpg

Гэтыя ініцыятывы будуць спрыяць папулярызацыі вулічных спартовых гульняў, здароваму ладу жыцця і здароваму харчаванню сярод школьнікаў і іх бацькоў, удзелу людзей з iнвалiднасцю ў спартовых імпрэзах, фізічнай актыўнасці пажылых людзей шляхам стварэння клубаў па навучанні скандынаўскай хадзе і г.д.

undp 8.jpg