image2 13.05.2020

«Together for Greener Tomorrow!» – Трансгранічная адукацыйная кампанія замяняецца анлайн-конкурсам!

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй, выкліканай COVID-19, Праграма «Польшча ‒ Беларусь ‒ Украіна» адмяняе сёлета трансгранічную адукацыйную кампанію для школ. Зыходзячы з сітуацыі па адкрыцці школ ва ўсіх трох краінах вызначана, што фінальнае мерапрыемства ў верасні ў г. Брэсце (Беларусь) не можа быць арганізавана, як гэта планавалася першапачаткова.

Арганізатары дзякуюць усім, хто зацікавіўся ўдзелам ў Кампаніі. Асаблівая падзяка выказваецца тым школам, якія, нягледзячы на цяжкія часы, падалі свае заяўкі.

Каб ацаніць прыкладзеныя ўдзельнікамі намаганні, іх актыўнасць і творчы падыход, прынятае рашэнне замяніць адукацыйную кампанію на анлайн-конкурс для падлеткаў пад тым жа лозунгам «Together for Greener tomorrow!».

Запрашаюцца ўсе, хто ўжо падаў заяўкі (па арганізацыйных прычынах неабходна падаць новую заяўку) і ўсе іншыя падлеткі ва ўзросце 12-16 гадоў, якія пражываюць на тэрыторыі Праграмы, узяць удзел у дадзеным конкурсе.

Апошні тэрмін для падачы электронных заявак 31 ліпеня 2020 (да 12:00 па мясцовым часе). Электронныя заяўкі разам з выкананымі заданнямі павінны быць адпраўлены на электронную пошту адпаведнага прадстаўніцтва (глядзіце Правілы ўдзелу ніжэй).

Спіс пераможцаў будзе абвешчаны ў Дзень еўрапейскага супрацоўніцтва (21 верасня 2020 года) на сайце Праграмы «Польшча – Беларусь – Украіна» і яе старонцы ў Facebook. Пераможцы (першыя шэсць месцаў) будуць узнагароджаны прывабнай Праграмнай і ЕС прадукцыяй і гаджэтамі.

Спампаваць: Правілы

Спампаваць: Заявачная форма

Спампаваць: Згода на апрацоўку персанальных дадзеных