Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) у Мінску аб'яўляе вакансію знешняга эксперта па мытных пытаннях.
Праца ў праекце “Стварэнне аўтаматызаванай сістэмы інтэлектуальнага відэакантролю на аўтадарожным пункце пропуску Новая Гута - Новыя Ярылавічы на беларуска-ўкраінскай граніцы – ИВКА”. Праектныя мерапрыемства ўключаюць у сябе правядзенне рэгулярных трансгранічных нарадаў і працу экспертных груп з мэтай узмацнення супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння, закупку абсталявання, ІТ-камплектуючых і праграмнага забеспячэння, выкананне будаўнічых работ, арганізацыю прафесійных трэнінгаў і навучальнага візіту для супрацоўнікаў Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны, у тым ліку для супрацоўнікаў мытных службаў на пункце пропуску Новая Гута - Новыя Ярылавічы на сумеснай беларуска-ўкраінскай граніцы.
Тэрмін:
1 красавіка 2017г. - 31 сакавіка 2019г.
Бюджэт:
800 000 еўра
Арганізацыя-выканаўца:
Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ)
Асноўныя бенефіцыяры:
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная фіскальная служба Украіны
Канчатковыя бенефіцыяры:
• Камерцыйныя грузаперавозчыкі
• Кіроўцы, якія перасякаюць граніцу паміж Беларуссю і Украінай
• Іншыя эканамічныя суб'екты (напрыклад, прыватныя прадпрымальнікі, прадстаўнікі малога бізнесу і г. д.)
• Насельніцтва прыгранічных раёнаў, якое выйграе ад змяншэння часу чакання на мяжы і скарачэння транспартных патокаў на пунктах пропуску і каля іх
Заяўкі прымаюцца па email: tmarholina@iom.int and iomminsk@iom.int до 21 августа.
Падрабязней: http://iom.by/en/2017/07/27/iom-announces-vacancy-of-external-customs-expert.