image2 24.08.2017

«Велазлёт - 2017» пад Валожынам

5 тысяч кіламетраў, каб даведацца пра роварны рух у Беларусі. Пад Валожынам прайшоў другі міжнародны Велазлёт.

19-20 жніўня на хутары Шаблі прайшло  велізарнае роварнае  – Велазлёт. Чым арганізатары здзіўлялі гасцей і чаму беларускі фестываль цікавы замежнікам?

Выстава пра велавандроўкі

Выстаўка «З роварам па жыцці», дзе былі паказаныпрацы беларускіх падарожнікаў Глеба Менскага і Вольгі Ішынай, нагадала нам пра каштоўнасць раздрукаванага фотаздымку. Тут не трэба лішніх апісанняў – дзеля гэтых пейзажаў варта ехаць у Нарвегію, Літву, Германію ... Браць свой любімы ровар і ехаць.

1 (3).jpg


Першы веласіпедны Speed Dating

У многіх удзельнікаў з'явіліся ўзаемныя сімпатыі і калі не роварных сямей, то, прынамсі, велапрагулак стане больш.

«Экстрэмальная» канструкцыя

Пляцоўка для дэманстрацыі экстрэмальных відаў веласіпеднага спорту рэдкасць не тое што для Валожынскага раёна, але і для Беларусі. Веласпартсмены з Zelenoffkі знайшлі спосаб і сродкі каб збудаваць гэтую канструкцыю і прадэманстраваць магчымасці чалавека і ровара.

4.jpg


Замежныя госці

Пакуль шмат хто хваляваўся і абмяркоўваў, што ад Мінска да хутара Шаблі амаль 100 км, нашы сябры-велаактывісты з Краснаярска, Растова, Рыгі, Масквы, Кіева, Івана-Франкоўска пакавалі спальнікі і шукалі кампанію, каго б прыхапіць з сабой на Велазлёт ў Беларусь. Некаторыя ўдзельнікі мерапрыемства праехалі пад 5000 тысяч кіламетраў, каб сустрэць сяброў-актывістаў з нашай краіны. Вось яна адноснасць адлегласцяў ...

8.jpg


Больш за 60 валанцёраў

Хлопцы і дзяўчаты, якія добраахвотна, без аплаты дапамагалі не толькі падчас самога мерапрыемства, але і да яго. Правядзенне конкурсаў, падрыхтоўка хутара, распілоўка дроў, асістэнцкая дапамога арганізатарам, перавозка ўсёй «правізіі» на асабістых аўтамабілях у свой вольны час, правядзенне экскурсій і сустрэча замежных і іншагародніх гасцей...

3.jpg


Музычнае шоў

На гэты раз Велазлёт падтрымалі цэлых пяць музычных калектываў. Яны выклаліся на поўную катушку і адыгралі так, што многія яшчэ доўга не спалі і казалі, што даўно так не танчылі. Музычныя ўдзельнікі фестывалю: Кавер бэнд «Манхэтэн», рок-гурт FIBI«Дуэт Раз» з акустычнай праграмай «Галоўнае ні пра што», Тарас Апарык і група «Планета Усіх», псіхадэлічны блюз і рок з Мінска SDL.

Вялі канцэртную і адукацыйную праграму дырэктар Мінскага роварнага таварыства Анастасіі Янчэўская і радыёвядучы Мікіта Найдзёнаў.

6.jpg


Першы Велалагер

Пакуль большасць гасцей ўспрынялі Велазлёт-2017 як проста адпачынак, велаактывісты з Гродна, Гомеля, Салігорска, Магілёва, Брэста і іншых гарадоў Беларусі амаль 3 дні слухалі лекцыі і ўдзельнічалі ў майстар-класах аб тым, як рабіць нашыя гарады больш веласіпеднымі.

lager.jpg

Арганізатары «Велазлёта-2017» – Мінскае веласіпеднае таварыства і праект «Веладыска». Партнёры мерапрыемствы: крама «Велагалерэя», сямейны фестываль Trolley, супольнасць "GameIn", крама «Стыхія», Трэйл-парк Zelenoffka і Федэрацыя прыгодніцкіх гонак.

Мерапрыемства  праведзена ў рамках праекта «Гарадскi веларух у Беларусі». Мэта праекта спрыяць развіццю гарадскога роварнага руху ў Беларусі дзякуючы паляпшэнням заканадаўчых, нарматыўных актаў для роварнай інфраструктуры на нацыянальным і рэгіянальным узроўні; павышэнне эфектыўнасці арганізацый у галіне прасоўвання і развіцця роварнай транспартнай сістэмы; забеспячэння актыўнага ўдзелу мясцовых жыхароў у прыцягненні ўвагі гарадскіх уладаў да правоў і магчымасцяў раварыстаў. Праэкт будзе рэалізаваны ў Беларусі ў 2017-2019 гадах Цэнтрам экалагічных рашэнняў і Мінскім роварным таварыствам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звяза.

 

Фота Ганны Валынец

Тэкст Таццяны Жарнасек