Прэмія ЕС у галіне ўстойлівай энергіі для Усходняга партнёрства з’яўляецца часткай Тыдня ўстойлівай энергіі ЕС 2019 (EUSEW) і ўпершыню распаўсюджваецца на 6 Усходніх краін-суседзяў ЕС (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).
Больш за 55 прэтэндэнтаў узялі ўдзел у конкурсе, і шэсць заявак прайшлі ў фінал. Зараз у вас ёсць шанец прагаласаваць за кандыдата, які вам больш за ўсё падабаецца, і дапамагчы нам выбраць пераможцу. Галасаванне адкрыта да 9 чэрвеня, і вы можаце прагаласаваць, зайшоўшы на сайт www.eapenergyawards.eu. Ваш голас у спалучэнні з галасамі журы вызначыць пераможцу.
Усе шэсць фіналістаў запрашаюцца ў Брусэль для ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання EUSEW2019, якая пройдзе ў аўторак, 18 чэрвеня 2019 года, дзе будзе аб’яўлены пераможца. Ён атрымае прыз коштам да 1000 еўра.
Даведайцеся больш і прагаласуйце:
www.eapenergyawards.eu
Сярод фіналістаў ёсць і беларускі праект “Развіццё аднаўляльных крыніц энергіі ў Навагрудскім раёне – Дарожная карта для экалагічна чыстай тэрыторыі”.
