image2 03.10.2018

Чаму ў Эстоніі няма ацяпляльнага сезону і на перапрацоўку вяртаецца больш за 90% упакоўкі?

З 24 па 29 верасня 2018 года быў арганізаваны азнакамляльны візіт для прадстаўнікоў мясцовых уладаў, прадыпрыемстваў ЖКГ, грамадскіх арганізацый Вілейскага і Іўескага раёнаў. Дэлегацыя вывучыла практыку гарадоў Пярну і Талін па аказанні жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву.

est1.jpg

Прагарма візіта пачалася з наведвання муніцыпалітэта г. Пярну, дзе беларусаў пазнаёмілі з эстонскай сістэмай аказання жыллёва-камунальных паслуг і раздзельнага збору камунальных адходаў, а таксама з інструментамі і метадамі інфармавання насельніцтва.

У Эстоніі добра развіта сістэма раздзельнага збору і вывазу адходаў. Другасныя матэрыяльныя рэсурсы (шкло, папера, пластык) вывозяцца безграшова, насельніцтва аплочвае толькі вываз змешаных адходаў. Адначасова з гэтым не існуе забароны на захаванне ДМР, але ад агульный колькасці такіх адходаў хаваецца толькі 4%. Для кіравання небяспечнымі адходамі створаны спецыяльныя пункты збору, куды можна задарма прынесці як адходы электроннага і электрычнага абсталявання, так і лекаў.

est2.jpg

Удзельнікі візіта змаглі наведаць вадаканал г. Пярну, дзе ім падрабязна расказалі, як аказваюцца паслугі па водазабеспячэнні і водадвядзенню. Прадпрыемства абслугоўвае каля 7 900 спажыўцоў. Тарыф на ваду складае 2,7 еўра за м.куб., дзе 1,05 еўра – гэта водаснабжэнне і 1,65 еўра – водаадвядзенне. Пітная вада падаецца з артэзіянскіх скважын, для ачышчэння сцёкавых вод выкарыстоўваюцца як тэхнічныя, так і біялагічныя станцыі. Рэшту сцёкавых вод у Пярну не зжыгаюць, а адпраўляюць на палігон для пахавання.

Вялікую цікавасць у беларускай дэлегацыі вызвала наведванне палігона ЦБА «Paikre», які забяспечаны найноўшымі тэхналогіямі і абсталяваннем для сартавання адходаў. На палігон прывозяць як камунальныя адходы, так і буйнагабарытныя арганічныя, небяспечныя, адходы электроннага і электрычнага абсталявання. Насельніцтва можа самастойна і безграшова прывозіць некаторыя віды адходаў, такія як чыстыя адходы ўпакоўкі, цэлае электроннае і электрычнае абсталяванне, батарэйкі, фарбы, лекі і іншыя небяспечныя адходы.

est4.jpg

Пры наведванні прадпрыемства, якое вырабляе цяпло і электраэнергію «Fortum Eesti AS» выявілася, што ў Эстоніі не існуе такога азначэння, як ацяпляльны сезон. Людзі могуць атапліваць свае дамы пры неабходнасці нават летам. Каля 700 будынкаў падключаны да электрастанцыі, якая забяспечвае іх цяплом і электрычнасцю. Кацельныя падключаюцца толькі ў пікавыя нагрузкі (з лістапада па сакавік) і працуюць на прыродным газе. Калі электрычнасць вырабляецца на мясцовай драўніне, то яна датуецца дзяржавай.

est5.jpg

У Таліне ўдзельнікі візіта вывучылі досвед працы некамерцыйнай арганізацыі «Eesti Pandipakend», якая акрэдытаваная Міністэрствам навакольнага асяроддзя Эстоніі і з 2005 года займаецца арганізацыяй дэпазітнай сістэмы. Укараненне такой сістэмы дае спажыўцам магчымасць здаць упакоўку ў спецыяльныя аўтаматы і атрымаць яе закладны кошт. Дзякуючы дэпазітнай сістэме, ад 80 до 98% матэрыяла, які трапіў на рынак, збіраецца назад, і тут жа адзначаецца найвышэйшы працэнт аднаўлення для другаснага выкарыстання. Удзельнікамі дэпазітнай сістэмы з'яўляюцца як кампаніі, якія выкарыстоўваюць упакоўку (320 вытворцаў\імпарцёраў), так і рознічныя прадаўцы (амаль 850 пунктаў збору). Пад дэпазіт трапляе такая ўпакоўка, як пластык (ПЭТ бутылкі), метал (алюміневыя банкі) і шкло (адна- і шматразовага выкарстання). Кошт дэпазіта не залежыць ні ад памеру, ні ад віда ўпакоўкі і складае 0,10 еўра за адзінку.

est6.jpg

Апошнім месцам наведвання беларускай дэлегацыі стала Акадэмія электроннага кіравання (E-Governance Academy). Арганізацыя займаецца даследваннямі, навучаннем, аказвае кансультацыі і ўкараняе электронныя рашэнні ў сферы электроннага ўрада, самакіравання, дэмакратыі і кібербяспекі. Найбольш падрабязна ўдзельнікі даведаліся пра парцісіпатыўны бюджэт (грамадскі), калі жыхарам даецца магчымасць прымаць удзел у прыняцці рашэнняў пра размеркаванне мясцовага бюджэта. У 2013 годзе быў рэалізаваны першы пілотны праект у горадзе Тарту. Насельніцтва можа прадставіць свае ідэі па паляпшэнні гарадской прасторы (добраўпарадкаванне паркаў, будаўніцтва веладарожак і г.д.) для далейшага адбору і галасавання. Галоўным крытэрыем тут з’яляецца грамадская карыснасць рэалізацыі такой ідэі. Дзякуючы такому механізму ў працэс размеркавання бюджэта удзельнічае не толькі ўлада, але і насельніцтва, адбываецца пастаянны аналіз працэса і паляпшэння практык.

est7.jpg

Удзельнікі візіта высока ацанілі насычанасць і карыснасць праграмы, а таксама спадзяюцца прымяніць замежны дослед у сваіх раёнах.

Азнакамляльны візіт у Эстонію прайшоў пры фінансвавай падтрымцы праекта Еўрапейскага саюза “Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай”. Арганізатарамі выступілі МГА “Экапартнёрства” і Балтыйскі экалагічны форум Эстоніі.