image2 28.11.2019

Лідарства жанчын на мясцовым узроўні мае ключавое значэнне для паўсядзённага жыцця кожнага з нас

Заахвочванне лідарства і палітычнага ўдзелу жанчын на мясцовым узроўні стала галоўнай тэмай Форуму жанчын-лідараў, арганізаванага Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ 27 лістапада 2019 года ў горадзе Гродна, Беларусь.

Жанчыны-лідары з розных сфер, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, абмяняліся перадавым досведам Беларусі і іншых краін у пытаннях удзелу жанчын у палітычным жыцці, балансу паміж працай і асабістым жыццём і ролі ўніверсітэтаў у падтрымцы жаночага лідарства.

IMG_5006.jpg

«Сённяшняе мерапрыемства прадставіла нам мноства выдатных жанчын-лідараў мясцовага ўзроўню з усяго рэгіёну АБСЕ, – сказала Айла ван Хіл, выканальніца абавязкаў кіраўніка аддзела дэмакратычнага кіравання і гендарных пытанняў БДІПЧ. – Многія рашэнні, якія закранаюць паўсядзённае жыццё людзей, прымаюцца на мясцовым узроўні, і гэтыя жанчыны здольныя памяняць жыццё да лепшага. Такім чынам, падтрымка і ўмацаванне кіруючай ролі жанчын на мясцовым узроўні таксама будзе спрыяць паляпшэнню жыцця мясцовага насельніцтва».

IMG_5189.jpg

IMG_5129.jpg

Удзельнікі інтэрактыўнай дыскусіі вылучылі перашкоды, з якімі сутыкаюцца жанчыны на шляху да ўдзелу ў палітычным жыцці на мясцовым узроўні. Яны паказалі, што аднымі з самых вялікіх перашкод з’яўляюцца сацыяльныя ўстаноўкі і чаканні, ускладзеныя на жанчын. Жанчыны па-ранейшаму выконваюць большасць хатніх абавязкаў і маюць цяжкасці пры сумяшчэнні палітычнай актыўнасці з іншымі сваімі абавязкамі. Жанчыны таксама часта сутыкаюцца са зневажальнымі заўвагамі і спробамі падарваць іх аўтарытэт у якасці лідараў.

«Важна рабіць сумесныя дзеянні, вучыцца адно ў аднаго і забяспечваць удзел жанчын ва ўсіх сферах жыцця, няхай гэта будзе палітыка, эканоміка ці любая іншая галіна дзейнасці, – адзначыла Айла ван Хіл. – Урадам неабходна сур’ёзна ставіцца да сваіх абавязкаў па дасягненні гендарнай роўнасці і працаваць над забеспячэннем належнага балансу паміж працай, доглядам за дзецьмі і асабістым жыццём, а таксама роўных магчымасцей для актыўнага ўдзелу жанчын і мужчын у жыцці грамадства на мясцовым узроўні».

IMG_5275.jpg

IMG_5192.jpg

Для пошуку рашэнняў выяўленых праблем удзельнікі форуму правялі серыю тэматычных сесій. У агульнай колькасці ў іх узялі ўдзел 90 жанчын з больш чым 10 краін-удзельніц АБСЕ, уключаючы мясцовых лідараў, дзяржаўных службовых асоб, парламентарыяў, прадпрымальнікаў, навукоўцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і экспертаў па гендарных пытаннях.

Форум быў арганізаваны Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у партнёрстве з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) ў Беларусі і Саветам Еўропы. Дадзенае мерапрыемства стала часткай праекта БДІПЧ «Спрыянне дэмакратызацыі і захаванню правоў чалавека ў Беларусі», фінансаванага Еўрапейскім саюзам.

IMG_5830.jpg