Ініцыятыва "Маладыя еўрапейскія паслы", якую мы запускаем на ўзроўні рэгіёна Усходняй Еўропы. Як адзначалася раней у нашых паведамленнях адносна інструментарыю і мерапрыемстваў, якія мы збіраемся ўкараніць у нашай кампаніі, мы маем намер выкарыстаць яе для большага ўцягнення моладзі. Я буду рады абмеркаваць яе з Вамі больш падрабязна ў найбліжэйшы зручны для Вас час.
У гэтым кантэксце мы радыя абвесціць запуск Конкурсу заявак на членства ў сетцы "Маладыя еўрапейскія паслы", для ўдзелу ў якім могуць рэгістравацца маладыя людзі з краін Усходняга партнёрства і дзяржаў-членаў. Гэта было зроблена ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/euopenforyou/?fref=ts , а навіновае паведамленне будзе выпушчана сёння.
Як згадвалася вышэй, "Маладыя еўрапейскія паслы" (МЕП) – ініцыятыва, запушчаная ў рамках Праграмы ЕС "Адкрытае суседства" ("Усходнія суседзі ЕС"). Яна ахопіць шэсць краін Усходняга суседства ЕС пачынаючы з верасня 2016 г. Члены сеткі атрымаюць магчымасць рэгулярна абменьвацца інфармацыяй і меркаваннямі пра Еўропу (культуру, каштоўнасці, бягучыя пытанні…), а таксама ўдзельнічаць у мерапрыемствах дыялогавай скіраванасці і ў грамадскай дзейнасці ў краінах Усходняга партнёрства і ЕС.
Сеткай будуць кіраваць два Каардынатары: Сафі Верытэр (Sophie Vériter) і Энтані Эдамс (Anthony Adams), гэта мае калегі з нашага офіса ў Бруселі. Для палягчэння абмену і камунікацыі будуць распрацаваныя платформы спрошчаных зносін; будуць падрыхтаваныя рэгулярныя місіі Маладых еўрапейскіх паслоў; будуць арганізаваныя конкурсы і многае іншае!
Мы будзем вельмі ўдзячныя, калі Вы зможаце падзяліцца інфармацыяй пра гэтую магчымасць на Вашых камунікацыйных платформах (вэбсайце, старонцы ў Фэйсбуку, інш.) з указаннем наступнай спасылкі на электронны бланк заявы: https://goo.gl/forms/qC20f76WHFL4prNJ2.
У якасці прыкладу мы размясцілі наступны пост у Фэйсбук з выявай, далучанай да дадзенага паведамлення. Мы прапануем яго Вам для выкарыстання або рэдагавання: Хочаш даведацца больш пра еўрапейскіх суседзяў (#EUNeighbours) і сустрэцца з маладымі людзьмі, каб абмеркаваць магчымасці для моладзі (#YouthOpportunities)? Стань Маладым еўрапейскім паслом і ўдзельнічай у цікавых мерапрыемствах у рэгіёне Усходняга партнёрства (#EasternPartnership) і ЕС (#EU)! Далучайся да нас, каб ствараць сувязі паміж маладымі людзьмі і ўдзельнічаць ва ўзаемным абмене інфармацыяй і меркаваннямі пра Еўропу (#Europe)!
#StrongerTogether #YEA #ApplyNow https://goo.gl/forms/v4tVXLQpGanu8u4v1



