MOST (Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў)

Пра праект:

Тэрміны: 17.12.2014 – 16.12.2020

Бюджэт: 9 295 000 € (унёсак ЕС)

Арганізацыя-выканаўца: Кансорцыум, у склад якога ўваходзяць Інстытут імя Гётэ ў Мінску і Брытанскі Савет

Геаграфія: Беларусь і 28 краін Еўрапейскага саюза

Апісанне

Мабільнасць – здольнасць грамадзян хутка перамяшчацца з адной краіны ў іншую – дапамагае не толькі завязваць новыя знаёмствы, але і паляпшаць паразуменне паміж краінамі. Дзякуючы праграме падчас паездак у краіны ЕС удзельнікі набываюць новыя веды, павышаюць прафесійную кваліфікацыю, знаходзяць партнёраў. Удзельнікам праекта аплачваюцца выдаткі на транспарт, пражыванне, харчаванне, візу, страхоўку, уваходныя квіткі на мерапрыемствы.

Мэты і задачы: Пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі для абмену перадавым досведам у сферах культуры, адукацыі, моладзевай палітыкі, навукі і тэхналогіі, а таксама эканомікі, аховы здароўя, энергетыкі, дзяржаўнага кіравання. Мэтай паездкі можа быць удзел у канферэнцыі, кірмашы, фестывалі, сумеснай працы над праектам.

Прамежкавыя вынікі: На студзень 2019 года магчымасцямі праекта ўжо скарысталіся 3.159 чалавек. Напрыклад, беларускія арт-менеджары ў ліпені наведалі штогадовы музычны джазавы фестываль на востраве Паркероль (Францыя), пазнаёміліся з французскім досведам арганізацыі такіх мерапрыемстваў і змаглі завязаць карысныя знаёмствы.

Урач-гінеколаг радзільні №2 Мінска Кацярына Шылкіна ўзяла ўдзел у Летняй акушэрскай школе ў Нідэрландах. Двухтыднёвая праграма візіту ўключала знаёмства з асаблівасцямі сістэмы родадапамогі ў Нідэрландах. Кацярына таксама працавала ў акушэрскай камандзе адной з бальніц.

А прадстаўнікі сацыяльнай майстэрні КерамАрт з Брэста пабывалі ў нямецкім горадзе Равенсбург для таго, каб прасоўваць сваю прадукцыю на еўрапейскі рынак і наладзіць кантакты з зацікаўленымі ў супрацоўніцтве замежнымі партнёрамі. У рамках візіту яны наведалі сацыяльныя аб’екты партнёрскай арганізацыі OWB – майстэрні і супермаркет, дзе працуюць людзі з інваліднасцю, інтэрнат і офіс арганізацыі, а таксама вывучылі патрабаванні да якасці прадукцыі.

Заяўкі на ўдзел у праекце прымаюцца да верасня 2020 года.

Кантакты:

Д-р Анатоль Байферт, кіраўнік працоўнай групы праекта MOST:

Інстытут імя Гётэ ў Мінску

+375 17 283 20 53, most@minsk.goethe.org

Дакументы: 

ЕЎРАБЮЛЕТЭНЬ


Бюлетэнь 1. Частка 1

Бюлетэнь 1. Частка 2


Бюлетэнь 2. Частка 1

Бюлетэнь 2. Частка 2


Бюлетэнь 3. Статыстыка за сакавік-красавік. Частка 1

Бюлетэнь 3. Статыстыка за сакавік-красавік. Частка 2

Бюлетэнь 3. Статыстыка за май-чэрвень. Частка 1

Бюлетэнь 3. Статыстыка за май-чэрвень. Частка 2


Спасылкі ў інтэрнэце: http://most-belarus.eu/