Ад энергаэфектыўнасці да гарадской мабільнасці: увядзенне падыходу па ўдзеле мясцовага насельніцтва ў распрацоўцы плана ўстойлівай гарадской мабільнасці ў Полацку
Пра праект:
Тэрміны: 01.03.2014 – 30.04.2017
Бюджэт: 334 000 €, унёсак ЕС – 299 500 €
Арганізацыя-выканаўца: Мясцовы фонд спрыяння развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва “Інтэракцыя”
Геаграфія: Полацк (Віцебская вобласць)
Апісанне
Яшчэ 10–15 гадоў таму на 1 000 палачан прыходзілася парадку 150 аўтамабіляў, цяпер – каля 300. Рост транспартнага патоку пагражае гарадской экалогіі і бяспецы людзей. Вырашыць праблему можна шляхам укаранення сучаснай сістэмы гарадской мабільнасці.
Мэты і задачы: Стварэнне зручнай транспартнай сістэмы, якая спрыяе зніжэнню выкідаў CO2, агульнымі намаганнямі грамадзян, СМІ, прадпрымальнікаў, грамадскіх арганізацый і ўладаў горада.
Вынікі праекта:
У Полацку з’явілася першая веласіпедная дарожка працягасцю 10 км, маршрут якой выбіралі гараджане. Праект першай веладарожкі быў распрацаваны ў 2016 годзе, а сама веладарожка была адкрыта падчас Еўрапейскага тыдня мабільнасці — яна была пабудаваная за кошт адасобленай паласы і з дэлініятарамі. Палачане самі абіралі яе маршрут: школьнікі і студэнты прапаноўвалі свае ідэі на конкурсе, а выніковы маршрут быў абраны гаражанамі з трох варыянтаў, які прадставіла Грамадская працоўная група. У галасаванні прыняло удзел больш за 750 чалавек. Таксама былі распрацаваны схемы развіцця перспектыўных веладарожак і аўтобусных маршрутаў у Полацку. А вясной 2017 года на вуліцах Полацка ўсталявалі 12 велапарковак – з улікам пажаданняў гараджан.
У верасні 2015 і 2016 гадоў у Полацку прайшоў Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, у арганізацыі якога актыўна ўдзельнічала Грамадская працоўная група, мясцовыя супольнасці, прадстаўнікі бізнесу і валанцёры. Такім чынам, Полацк стаў першым беларускім горадам, які афіцыйна далучыўся да гэтай акцыі, якая штогод аб’ядноўвае парадку 1 000 гарадоў.
Удзельнікі праекта – мясцовыя ўлады, эксперты, прадпрымальнікі, сродкі масавай інфармацыі і грамадскія арганізацыі горада – стварылі Грамадскую працоўную групу. Яна займалася распрацоўкай прапаноў па паляпшэнні транспартнай сітуацыі ў Полацку і ацэньвала рашэнні ўладаў і экспертаў у гэтай сферы.Адпаведныя заўвагі і прапановы былі ўнесены ў План устойлівай гарадской мабільнасці. Усебаковы падыход, які ўлічвае думкі грамадзян і прафесіяналаў, дапамог у распрацоўцы максімальна эфектыўнага плана мабільнасці. Канчатковая версія Плана мабільнасці была зацверджаная ў канцы 2016 года і затым уключаная ў генплан горада. 26 мая 2017 года Полацкі раённы савет дэпутатаў зацвердзіў План устойлівай гарадской мабільнасці Полацка.
У рамках праекта прадстаўнікі “БелНІІПгорадабудаўніцтва” і “Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце” правялі даследаванні ўзроўню аварыйнасці на гарадскіх дарогах, прычын выкарыстання грамадскага транспарту, найбольш запатрабаваных веласіпедыстамі маршрутаў. Яго вынікі дапамогуць улічыць асаблівасці горада пры распрацоўцы плана транспартнай сістэмы і вырашэнні праблем парковак і затораў.
Пераняць паспяховы еўрапейскі досвед прадстаўнікі Полацкага райвыканкама, гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі і гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя змаглі пасля навучальнай паездкі ў Дрэздэн у лютым 2015 года года (план мабільнасці быў прыняты ў горадзе ў лістападзе 2014 года), а таксама на міжнароднай канферэнцыі CIVITAS у Гдыні (Польшча) у кастрычніку 2016 года.
А ў міжнародных справаздачах Еўрапейскага тыдня мабільнасці Беларусь два гады запар была названа перспектыўным регіёнам. Фестываль аб’яднаў гараджан усіх груп і ўзростаў. На выставах, майстар-класах і семінарах палачанам распавядалі пра карысць ровараў для экалогіі, а таксама пра развіццё гарадскога транспарту і веларуху ў Еўрапейскім саюзе. У 2016 годзе для транспарту Полоцка и Новополоцка запусцілі бясплатны дадатак Moovit. У верасні таго ж года ў другі раз прайшла акцыя “ZOOM. Дзеці ў руху” — больш за 1500 школьнікаў Полацка, Наваполоцка і Мінска даведаліся пра змену клімату і экалагічны транспарт.
Праект завяршыўся вялікай канферэнцыяй, прысвечанай гарадской мабільнасці. Яна адбылася 24 сакавіка 2017 года ў Мінску. Больш за 20 спікераў з Беларусі, Расіі, Літвы, Швецыі сабраліся, каб абмяняцца вопытам і абмеркаваць планы і аптымальныя магчымасці па ўстоліваму развіццю рэгіёнаў Беларусі.
Падчас канферэнцыі былі прадстаўлены рэкамеендацыі па паляпшэнні мабільнасці ў гарадх Беларусі. Над зборнікам “Планіраванне ўстойлівай гарадской мабільнасці” працавалі эксперты ў вобласці транспарту, бяспекі дрожнага руху, урбаністыкі, развіцця веласіпеднага руху. Таксама выйшаў зборнік рэкамендацый для мэнеджэраў праектаў “Як прыцягнуць гараджан да ўдзелу ў вашым праекце?”
Кантакты:
Антон Раднянкоў, менеджэр праекта
radniankou@eu-belarus.net, +375 17 237 48 40, +375 25 924 42 13
Спасылкі ў інтэрнэце:
http://eu-belarus.net/ru/projects/5
https://vk.com/polotskmobility