Павышэнне патэнцыялу для ліквідацыі і прадухілення паўторнага выкарыстання састарэлых пэстыцыдаў у якасці мадэлі для вырашэння праблемы нявыкарыстаных небяспечных хімічных рэчываў на тэрыторыі былога Савецкага Саюза

Пра праект:

Тэрміны: 01.01.2012 – 30.09.2016

Бюджэт: 7 107 000 € (унёсак ЕС 6 000 000 €)

Нацыянальнае выканаўчае агенцтва: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Міжнароднае выканаўчае агенцтва: Харчовая сельскагаспадарчая арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ФАО)

Геаграфія: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна

Апісанне

На тэрыторыі Беларусі да гэтага часу знаходзіцца больш за 10 000 тон непрыгодных пестыцыдаў – небяспечных хімічных рэчываў, якія з’яўляюцца сур’ёзнай пагрозай для здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя. Мінімізаваць негатыўнае ўздзеянне небяспечных адкідаў дапаможа сістэмны падыход да працэсу іх ліквідацыі. Праект таксама стане ўнёскам у “зялёную эканоміку” як аднаго з ключавых складнікаў развіцця краіны.

Мэты і задачы: Актывізаваць распрацоўку сістэмнага падыходу да праблемы знішчэння пестыцыдаў, якія выйшлі з ужывання, стойкіх арганічных забруджвальнікаў і іншых небяспечных адкідаў. Ліквідаваць рызыкі, звязаныя з пестыцыдамі, якія выйшлі з ужывання, і забруджанымі аб’ектамі, а таксама з іх працяглым рэгулярным прымяненнем.

Прамежкавыя вынікі: Экспертамі праекта распрацаваная дарожная карта па экалагічна бяспечным захоўванні і абясшкоджванні непрыгодных пестыцыдаў у краінах СНД. Рэкамендацыі, выкладзеныя ў гэтым доўгатэрміновым плане, выкарыстаныя Міністэрствам прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры падрыхтоўцы праекта Нацыянальнага плана дзеянняў па выкананні абавязальніцтваў у рамках Стакгольмскай канвенцыі аб стойкіх арганічных забруджвальніках на 2016–2020 гады.

Непрыгодныя пестыцыды вывозяцца са склада часовага захоўвання, размешчанага ў вёсцы Мізгіры (Слонімскі раён Гродзенскай вобласці), у Францыю, дзе іх абясшкоджваюць на спецыялізаваным заводзе. Па стане на 1 ліпеня 2016 года з 310 тон пестыцыдаў вывезена 138 тон.

Падчас семінара “Сучаснае землекарыстанне і метады абароны раслін” беларускія спецыялісты ў галіне сельскай гаспадаркі пазнаёміліся з найшоўшымі тэхналогіямі, якія выкарыстоўваюцца ў аграрным сектары еўрапейскіх краін, а таксама з досведам па мінімізацыі ўздзеяння хімічных сродкаў абароны раслін на здароўе людзей і навакольнае асяроддзе.

Распрацаваная і рэалізуецца праграма “Нацыянальная інфармацыйная стратэгія па павышэнні ўзроўню дасведчанасці грамадскасці ў пытаннях бяспечнага абыходжання з пестыцыдамі, сродкамі абароны раслін і іншымі хімічнымі рэчывамі”.

Кантакты: Юрый Салаўёў, рэгіянальны кансультант па рэалізацыі праекта ў Беларусі

+375 17 306 53 67, +375 29 645 65 54, ecoin@tut.by

Спасылка ў інтэрнэце: 

http://www.fao.org/in-action/pesticides-fsu/where-we-work/belarus/en/