Умацаванне супрацоўніцтва дзяржаў і стварэнне перадумоў для вырашэння агульных экалагічных выклікаў

Пра праект:

Тэрміны рэалізацыі: 13.10.2018 – 12.10.2020

Агульны бюджэт: 925 532,38 еўра, унёсак ЕС – 841 979,14 еўра з іх 383 837,85 еўра – унёсак ЕС для рэализацыі праекта ў Беларусі)

Арганізацыі-выканаўцы: Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, Гарадское унітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства «Гроднаводаканал» (Беларусь); Адміністрацыя самакіравання г. Алітус, Водаканал г. Алітус АО «Dzūkijos vandenys» (Літва)

Геаграфія: Гродна (Беларусь), Алітус (Літва)

Апісанне

Паспяхова рэалізаваны праект дазволіць усім бакам, якія ўдзельнічаюць у праекце, эфектыўна змагацца з аварыямі, катастрофамі на каналізацыйных сетках, выкарыстоўваючы агульныя метадалогіі, досвед і сучаснае абсталяванне – вакуумныя экскаватары. Праект акажа станоўчы ўплыў на забеспячэнне экалагічнай устойлівасці і абарону водных рэсурсаў трансгранічных рэк.

Мэты і задачы: Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя ў прыгранічных рэгіёнах Алітуса і Гродна.

Асноўныя задачы па праекце: падрыхтоўка агульнага плана па прадухіленні рэгіянальных або мясцовых аварый на сетках водазабеспячэння і водаадвядзення, набыццё неабходнага абсталявання для ліквідацыі аварый або патэнцыйна небяспечных перабояў на каналізацыйных сетках, інфармаванне грамадзян аб іх абавязках, неабходных дзеяннях у выпадку ўзнікнення аварый.

Прамежкавыя вынікі: У цяперашні час прадпрыемствам вядзецца праца па інфармаванні насельніцтва аб выніках і прадуктах праектнай дзейнасці; запланавана правядзенне Дня адчыненых дзвярэй з дэманстрацыяй набытага ў рамках праекта абсталявання і інфармавання аб эфектыўнасці яго выкарыстання.

Асаблівая ўвага надаецца павышэнню прафесійнага патэнцыялу спецыялістаў: у рамках праекта праведзены два міжнародныя інфармацыйныя семінары, накіраваных на вывучэнне і абмен досведам у пытаннях ліквідацыі аварыйных сітуацый мясцовага і рэгіянальнага характару, прадухілення надзвычайных сітуацый на сетках водазабеспячэння і водаадвядзення рэгіёнаў Алітуса і Гродна.

Асноўныя этапы праекта запланаваны на трэцяе паўгоддзе яго рэалізацыі: тэставанне і долейшая ацэнка вынікаў выкарыстання спецыялізаванага абсталявання (вакуумны экскаватар) у мэтах зніжэння колькасцей аварый на каналізацыйных сетках, распрацоўка сумеснай метадалогіі, публікацыя артыкулаў і стварэнне відэарэпартажу, фінальная канферэнцыя па выніках праведзенага даследавання.

Кантакты: Ірына Зянкевіч, галоўны тэхнолаг прадпрыемства «Гроднаводаканал», кіраўнік праекта

+375 152 70 29 17, pvkh_grp@tut.by

Спасылкі:

Сайт камунальнага прадпрыемства «Гроднаводаканал»

Артыкул у газеце «Гродзенская праўда»: https://grodnonews.by/news/ekonomika/v_grodno_poyavitsya_unikalnyy_vakuumnyy_ekskavator_.html