“Сродкі, несумненна, дапамогуць у арганізацыі навучальнага працэсу ў нашай установе, каб студэнты заставаліся ў бяспецы падчас заняткаў”, – кажа Алена Сідарэнка, спецыяліст ДУА “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства”.

Дэзінфіцыйныя сродкі набытыя пры падтрымцы праекта “Прыцягненне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні (Экаманіторынг)”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.