image2 05.06.2020

11 экалагічных ініцыятыў дапамагаюць захоўваць біяразнастайнасць

5 чэрвеня адзначаюць Сусветны дзень навакольнага асяроддзя — прафесійнае свята ўсіх абаронцаў прыроды, спецыялістаў па ахове навакольнага асяроддзя, грамадскіх дзеячаў і эколагаў-актывістаў.

Сёлета адзінаццаць арганізацый грамадзянскай супольнасці працягваюць рэалізацыю сваіх праектаў па паляпшэнні якасці навакольнага асяроддзя ў Беларусі.

Конкурс экалагічных ініцыятыў праходзіў у Беларусі з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2018 года ў межах праекта “Прыцягненне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні”, што фінансуецца ЕС і рэалізуецца ПРААН пры падтрымцы Мінпрыроды.

Пераможцы конкурсу працуюць у такіх напрамках, як кіраванне адкідамі, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, экатурызм, паляпшэнне якасці атмасфернага паветра, выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, развіццё экалагічнай адукацыі.

Усе гэтыя кірункі дапамагаюць падтрымліваць біяразнастайнасць ў Беларусі, і напярэдадні Сусветнага дня навакольнага асяроддзя прадстаўнікі экалагічных ініцыятыў у кароткім відэа расказваюць, як менавіта іх праекты задзейнічаны ў гэтай працы.



Фота: https://pgs.greenlogic.by/