Прыцягненне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні (Экаманіторынг)

Пра праект:

Тэрміны: 30.03.2018 — 30.03.2022

Бюджэт: унёсак ЕС — 3,500,000 €

Арганізацыя-выканаўца: Праграма развіцця ААН

Партнёр: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Геаграфія: Беларусь

Апісанне

Экалагічны маніторынг – гэта рэгулярныя комплексныя назіранні за станам экасістэм і працэсамі, якія адбываюцца ў іх. Яны праводзяцца для таго, каб фіксаваць змены навакольнага асяроддзя. Гэта дазваляе рабіць прагнозы і рабіць неабходныя захады для прадухілення негатыўных наступстваў. Каб знізіць усё большы ўплыў, які аказвае на навакольнае асяроддзе дзейнасць чалавека, экалагічны маніторынг з’яўляецца надзённай неабходнасцю.

Удзел у экаманіторынгу актыўных прадстаўнікоў насельніцтва выводзіць яго на новы ўзровень, фармуе экалагічнае самасвядомасць і ў цэлым спрыяе развіццю грамадзянскай супольнасці.

Дадзены праект з’яўляецца адным з кампанентаў фінансаванай ЕС праграмы «Паляпшэнне якасці паветра і кіраванне навакольным асяроддзем у Беларусі» (SAQEM). Яе агульны бюджэт складае 14,5 млн еўра.

Мэты і задачы: Праект накіраваны на эфектыўнае і інклюзіўнае (з шырокім удзелам грамадзянскай супольнасці) кіраванне навакольным асяроддзем, маніторынг экалагічных рызык, абмен экалагічнай інфармацыяй, у прыватнасці, у галіне атмасфернага паветра. Сярод прыярытэтаў праекта – развіццё экаманіторынгу, пашырэнне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў працэсе прыняцця экалагічных рашэнняў, развіццё «зялёных школ».

Прамежкавыя вынікі: Для ўключэння арганізацый грамадзянскай супольнасці ў эфектыўнае экалагічнае кіраванне на мясцовым узроўні праведзены конкурс мясцовых ініцыятыў. У конкурсе ўзялі удзел арганізацыі з 93 раёнаў Беларусі, працуе конкурсная камісія. Выбраныя ў конкурсе ініцыятывы будуць спрыяць развіццю ў краіне экатурызму, захаванню біяразнастайнасці, эфектыўнаму кіраванні адходамі, паляпшэнню якасці паветра.

Развіццё сеткі «клубаў экалагічнага маніторынгу» дапаможа грамадзянскай супольнасці больш актыўна ўдзельнічаць у экалагічнай палітыцы. Ужо вызначаны пераможцы конкурсаў на стварэнне сямі новых клубаў экаманіторынгу і шасці новых рэсурсных цэнтраў на базе «зялёных школ».

Плануецца актывізаваць працу Грамадскіх каардынацыйных экалагічных саветаў, у якіх можа ўзяць удзел любы жыхар Беларусі.

Галоўным міжнародным дакументам у сферы экалагічнага права з’яўляецца Орхуская канвенцыя ЕЭК ААН. У рамках праекта таксама было праведзенае даследаванне, якое паказала, што жыхары Беларусі дрэнна дасведчаныя аб тым, куды звяртацца для кансультацый у вырашэнні экалагічных праблем. Плануецца узняць інфармацыйную актыўнасць трох Орхускіх цэнтраў у краіне на новы ўзровень.

У развіццё сеткі «зялёных школ» на сённяшні дзень ўцягнута каля 150 навучальных устаноў. Плануецца павялічыць іх колькасць, а таксама ўкараніць у сістэму адукацыі Беларусі праграмы, распрацаваныя ў рамках гэтага праекта. Запушчаны і развіваецца інтэрнэт-рэсурс сеткі «зялёных школ» у Беларусі greenlogic.by. Ён будзе працаваць і пасля заканчэння праекта.

Праз год плануецца запусціць электронную платформу экалагічнага маніторынгу, у якую школьнікі пад наглядам педагогаў з дапамогай электроннага дзённіка змогуць заносіць дадзеныя маніторынгу атмасфернага паветра (для гэтага ў рэсурсных цэнтрах і клубах усталёўваецца адмысловае абсталяванне). Распрацоўваць платформу дапамагаюць эксперты Белгідрамета.

Праект таксама прадугледжвае правядзенне «экалагічных» летніх лагерных змен, будаўніцтва энергаэфектыўнага «разумнага» дома для дзяцей у летнім лагеры «Зубраня» і пілотны «зялёны» дзіцячы сад.

Кантакты: Вольга Чаброўская, кіраўніца праекта

+375 17 360 29 12, +375 29 684 69 63, volha.chabrouskaya@undp.org

Дакументы:

Экаманіторынг для ўсіх

12 відаў экаманіторынгу ў адной брашуры

Метадычныя рэкамендацыі па ўкараненні праграмы «зялёных школ» ва ўстановы дашкольнай адукацыі

Спасылка: http://pgs.greenlogic.by/