Міжнародная ініцыятыва “Пагадненне мэраў па клімату і энергіі” становіцца ўсё больш папулярнай сярод беларускіх гарадоў. На пачатак 2019 года да яе далучыліся 45 гарадоў і раёнаў Беларусі. МГА “Экапартнёрства” як структура падтрымкі Пагаднення мэраў аказвае гарадам кансультацыі і ўсемагчымую дапамогу.
Пасля далучэння да Пагаднення мэраў горад павінен на працягу двух год падлічыць выкіды парніковых газаў на сваёй тэрыторыі і распрацаваць план дзеянняў па іх скарачэння і адаптацыі да змянення клімату. Падрыхтоўка такіх дакументаў складаны працэс і патрабуе ўдзелу прадстаўнікоў усіх сфер дзейнасці ад грамадскага транспарта да сельскай гаспадаркі. На аснове сабраных дадзеных распрацоўваюцца мерапрыемствы і падлічваецца эфект па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, які можа быць дасягнуты.
Першая сустрэча Клуба мэраў
Самастойна гораду складана распрацаваць План дзеянняў устойлівага энергетычнага развіцця і клімата (ПДУЭРК), часцей за ўсё гэта патрабуе дапамогі дасведчаных спецыялістаў. У 2018 годзе 5 беларускіх гарадоў змаглі прыцягнуць экспертаў МГА “Экапартнёрства” для складання планаў і распрацаваць іх – гэта Клічаў, Краснаполле, Быхаў, Масты, Віцебск. Падрыхтаваныя дакументы апісваюць мерапрыемствы, якія дапамогуць скараціць выкіды парніковых газаў на 30% да 2030 года і паменшыць наступствы змянення клімата на сваёй тэрыторыі. У далейшым Планы дзеянняў устойлівага энергетычнага развіцця і клімата могуць дапамагчы прыцягнуць фінансававанне міжнародных донараў і інвестараў.
Ўзнагароджанне ўдзельнікаў ініцыятывы ў Кобрыне
− Асабліва радуе, што гарады ўсё больш актыўна ўцягваюць розныя зацікаўленыя бакі ў распрацоўку ПДУЭРК, − падкрэслівае каардынатар праектаў МГА “Экапартнёрства” Наталля Андрэенка. – Такі падыход дазваляе гораду пашырыць кола пытанняў, якія вырашаюцца ў рамках дзейнасці па Пагаденню мэраў. Як правіла, распрацаваныя планы ўключаюць мерапрыемствы па паляпшэння энергаэфектыўнасці будынкаў, выкарыстанню альтэрнатыўных крыніц энергіі, рэканструкцыі ліўнёвай каналізацыі для ліквідацыі падтапленняў у час экстрэмальных ападкаў, прафілактыку сардэчна-сасудзістых захвораванняў для зніжэння ўразлівасці людзей да зменаў надвор’я і хваляў спёкі, інфармаванне пра павышаную рызыку кляшчавых інфекцый.
Рэсурсны цэнтр Пагаднення мэраў ў Браславе
Дапамога і кансультацыі для гарадоў-удзельнікаў былі аказаны дзякуючы праекту “Падтрымка ініцыятывы “Пагадненне мэраў” у Беларусі”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. За 2018 год у рамках праекта таксама пачалі рэалізоўвацца 6 мясцовых ініцыятыў па скарачэнні выкідаў парніковых выкідаў і адаптацыі да змянення клімата ад грамадскіх арганізацый і 4 – ад мясцовых органаў улады. Некаторыя з ініцыятыў былі рэалізаваны да канца 2018 года, астатнія будуць завершаны ў першым квартале 2019 года. У Кобрыне адкрылі веладарожку даўжынёй 7,5 км, у Брэсце мадэрнізавалі 3 гарадскія кацельныя, у Чавусах азелянілі жылы мікрараён і стварылі інфраструктуру для роварных і пешых шпацыраў, у Вілейцы ўсталявалі роварныя паркоўкі і распрацавалі карту веламаршрутаў, у Бярозоўскім раёне стварылі дэманстрацыйную пляцоўку альтэрнатыўных крыніц энергіі, у Браславе адкрылі рэсурсны цэнтр падтрымкі Пагаднення мэраў. Усе мясцовыя ініцыятывы суправаджаліся мерапрыемствамі па паляпшэнні інфармаваннасці жыхароў па пытаннях энергазберажэння і змянення клімата.
Інфраструктура для веладарожкі ў Кобрыне
Пры падтрымцы МГА “Экапртнёрства” пачаў працаваць Клуб Пагаднення мэраў, які дазваляе гарадам-удзельнікам абменьвацца вопытам і прагрэсіўнымі практыкамі па ўстойлівай энергетыцы, рэалізоўваць сумесныя праекты.
Веладарожка ў Чавусах
Прадстаўнікі гарадоў-удзельнікаў атрымоўваюць штомесячную электронную рассылку беларускіх навінаў Пагаднення мэраў і могуць карыстацца інтэрнэт-старонкай climate.ecopartnerstvo.by, што дазваляе ім быць у курсе апошніх навінаў і магчымасцяў.