image2 15.06.2021

Экалагічныя ініцыятывы ўносяць ўклад у ўстойлівае развіццё мясцовых супольнасцяў

25 траўня адбылася выніковая сустрэча па выніках экалагічных ініцыятыў, рэалізаваных у рамках праекта "Прыцягненне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні", які рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Больш за 100 удзельнікаў з усёй Беларусі абмеркавалі вынікі, устойлівасць і перспектывы развіцця ініцыятыў, абмяняліся вопытам і падзяліліся далейшымі планамі.

Галоўнай мэтай конкурсу экалагічных ініцыятыў стала ўмацаванне патэнцыялу паўнавартаснага ўдзелу арганізацый грамадзянскай супольнасці ў працэсе прыняцця рашэнняў па экалагічных пытаннях .

У фінал конкурсу выйшлі 11 заявак з 30 раёнаў. Дзевяць пераможцаў ужо паспяхова завяршылі свае ініцыятывы .

Рэалізаваныя экалагічныя ініцыятывы ахапілі розныя напрамкі прыродаахоўнай дзейнасці па ўсёй тэрыторыі нашай краіны, але самымі важным з'яўляюцца адукацыйныя мерапрыемствы, - адзначыла Таццяна Пятроўна Кананчук, начальнік галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. - На працягу больш за два гады вялася інфармацыйна-растлумачальная праца па ўключэнню насельніцтва ў прыродаахоўную дзейнасць. Хачу адзначыць, што чым больш будзе паспяховых прыкладаў экалагічных ініцыятыў і практык, тым прасцей на гэтых тэрыторыях праводзіць экалагічную адукацыю і так мы сапраўды будзем набліжаць нашу краіну на шляху да вырашэння экалагічных праблем і ахове навакольнага асяроддзя”.

Акрамя экалагічнай адукацыі, тэматыкамі ініцыятыў сталі таксама кіраванне адкідамі, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, экатурызм, захаванне біяразнастайнасці, паляпшэнне якасці атмасфернага паветра, выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі .

Так, выкарыстанне цяпла сцёкавых водаў на ачышчальных збудаваннях каналізацыі горада Масты дапамагло палепшыць якасць атмасфернага паветра праз скарачэнне шкодных выкідаў. Гэта было дасягнута за кошт спынення выкарыстання драўніны ў якасці паліва. Выкарыстанне энергіі сцёкавых водаў таксама дазволіла прадпрыемству зэканоміць на электрычнай энергіі. У рамках гэтай жа ініцыятывы для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця распрацавалі экалагічны навучальны дапаможнік і цяпер праводзяць заняткі, якія развіваюць здольнасці юных эколагаў для максімальна магчымага самастойнага жыцця ў гармоніі з прыродай.

У Смаргонскім раёне распрацавана інавацыйная кліматычна ўстойлівая сістэма вытворчасці кармоў для буйной рагатай жывёлы на аснове тапінамбура і гідрапоннага зялёнага корму. Цяпер з традыцыйнага рацыёну харчавання жывёл можна выключыць дарагія і малаэфектыўныя камбікормы і кармавыя дабаўкі, а плантацыі тапінамбура выкарыстоўваць для памяншэння выкідаў вуглякіслага газу .

Водна-балотны заказнік "Слаўгарадскі" штогод наведваюць дзясяткі тысяч турыстаў. Для захавання біяразнастайнасці і зніжэння антрапагеннай нагрузкі на тэрыторыю заказніка былі пабудаваны дзве вышкі для назірання за жывёламі і птушкамі, распрацаваны і абсталяваны маршруты двух экасцежак і веламаршрутаў, абсталяваны месцы для адпачынку. Тэрыторыя заказніка стала месцам правядзення шэрагу эколага-асветніцкіх мерапрыемстваў для мясцовых школьнікаў.

Недалёка ад горада Нясвіж знойдзена самая вялікая калонія ў Беларусі і адна з найбуйнейшых у Еўропе. Яе плошча складае больш за 90 га, і ў ёй жыве больш за 10000 суслікаў. Для маніторынгу стану рэдкіх і знікаючых грызуноў створана інтэрактыўная анлайн-карта з месцамі рассялення сусліка і палятухі ў Беларусі, а некалькі знойдзеных калоній еўрапейскіх суслікаў ўжо атрымалі ахоўны статус.

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці створана сетка гадавальнікаў «Зялёная эканоміка саду для будучага вёскі». Ужо праз паўтара года на тэрыторыі Краснапольскага, Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага і Быхаўскага раёнаў гадавальнікамі і сямейнымі садамі будзе занята каля 10 га пустуючых зямельных участкаў, а да 2023 года закладзеныя гадавальнікі змогуць даваць якасны пасадачны матэрыял для мясцовага насельніцтва і зробяць даступнай мару сельскага жыхара аб сучасным і прадуктыўным садзе .

Гэта толькі некаторыя прыклады вынікаў экалагічных ініцыятыў, у рэалізацыі якіх прынялі ўдзел больш за 40 партнёрскіх арганізацый, у тым ліку школы, дзіцячыя сады, моладзевыя аб'яднанні, арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рэлігійныя арганізацыі.

Толькі дзякуючы сумеснай рабоце арганізацый грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных структур стала магчымай паспяховая рэалізацыя экалагічных ініцыятыў. Менавіта такое партнёрства ў канкрэтных праектах робіць магчымым паўнавартасны ўдзел арганізацый грамадзянскай супольнасці ў працэсе прыняцця рашэнняў па экалагічных пытаннях, дае неабходны вопыт і умацоўвае іх патэнцыял для далейшай прыродаахоўнай дзейнасці", - адзначыла Вольга Міхайлаўна Чаброўская, кіраўніца праекта "Прыцягненне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні”.

Шырокае кола партнёрстваў на ўсіх узроўнях - пераканаўчы доказ таго, што найбольш эфектыўна экалагічныя пытанні вырашаюцца менавіта сумеснымі намаганнямі і з удзелам мясцовых жыхароў.

Выкананне ініцыятыў працягвалася, нягледзячы на пандэмію каронавіруса. Каб дапамагчы людзям абараніцца ад віруса, праектам была аказана падтрымка ў выглядзе закупкі сродкаў індывідуальнай абароны, антысептыкаў, тэрмометраў.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 136 заявак з 93 раёнаў Беларусі .

Поўную інфармацыю па ўсіх рэалізаваных ініцыятывах можна атрымаць па электроннай пошце Katsiaryna.mikhadziuk@undp.org і тэлефоне +375296806005 ад Кацярыны Мізадзюк, спецыяліста па камунікацыі праекта “Прыцягненне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.