Гарады, якія ўдзельнічаюць у Пагадненні мэраў, штогод арганізуюць для сваіх жыхароў інфармацыйныя і адукацыйныя мерапрыемствы па пытаннях энергазберажэння і змянення клімата – Дні энергіі. МГА “Экапартнёрства” сабрала ў адну публікацыю рэкамендацыі па правядзенні Дзён энергіі і самыя яскравыя прыклады мінулых год.
Брашура пра Дні энергіі створана ў фармаце “пытанне-адказ”, таму ў ёй лёгка арыентавацца і знайсці патрэбную інфармацыю. Сярод пытанняў, якія разглядаюцца ў брашуры, наступныя: калі лепш праводзіць Дні энергіі, якія мерапрыемствы выбраць, дзе можна атрымаць падарункі для ўдзельнікаў, як выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі і працаваць са СМІ.
У якасці ілюстрацый выкарыстаны фатаграфіі з Дзён энергіі ў беларускіх гарадах мінулых год.
Брашуру ў электронным варыянце можна спампаваць тут.
Брашура распрацавана ў рамках праекта “Падтрымка ініцыятывы “Пагадненне мэраў” у Беларусі”, фінансуемага Еўрапейскім саюзам.
Пры далучэнні да еўрапейскай ініцыятывы “Пагадненне мэраў па клімату і энергіі” горад бярэ на сябе абавязкі скарачаць выкіды парніковых газаў на 30% да 2030 года. У Беларусі ў ёй удзельнічаюць ужо больш за 45 гарадоў. У рамках удзелу горад аналізуе выкіды парніковых газаў на сваёй тэрыторыі і распрацоўвае план дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімату.
03.05.2019