image2 15.11.2018

Запушчаны новы праект, які фінансуе Еўрапейскі саюз

13 лістапада быў запушчаны новы праект, які дапаможа малым і сярэднім прадпрыемствам стаць рухавіком беларускай рэгіянальнай эканомікі ў найбліжэйшыя гады. Праект з бюджэтам 8 мільёнаў еўра (фінансаванне ЕС – 7,7 мільёна) – адна з самых вялікіх ініцыятыў па падтрымцы мясцовага развіцця ў Беларусі. На працягу найбліжэйшых трох гадоў праект акажа падтрымку сотням стартапаў і сацыяльным бізнесам ва ўсіх шасці абласцях Беларусі, удыхнуўшы новае жыццё ў раённыя эканомікі.

Signing02.jpg

Праект будзе падтрымліваць існуючыя эканамічныя ініцыятывы, а таксама стымуляваць канкурэнтаздольнасць і інавацыі па ўсёй краіне, ставячы людзей у цэнтр іх эканамічнай будучыні, шляхам выкарыстання новых ноу-хау і падтрымкі бізнес-грантаў для новых праектаў.

Сёння ў Беларусі на малыя і сярэднія прадпрыемствы прыходзіцца менш за трэць працаздольнага насельніцтва і менш за чвэрць ВУП; гэтыя факты кажуць пра значныя магчымасці для росту па меры дыверсіфікацыі эканомікі і задзейнічання ўсяго спектру здольнасцяў беларусаў. Гэты праект будзе непасрэдна падтрымліваць сацыяльнае і камерцыйнае прадпрымальніцтва шляхам стварэння новых працоўных месцаў і патокаў даходаў за кошт пачатковага капіталу і падтрымкі адкрыцця новага бізнесу.

Праект фінансуецца ЕС у рамках ініцыятывы EU4Business, пры фінансавым удзеле і рэалізацыі ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі, і цалкам адпавядае стратэгіям і заканадаўчым мерам урада Беларусі, накіраваным на развіццё прадпрымальніцтва і рэгіянальнага развіцця.

Andrea_signing.jpg

Развіццё прыватнага сектара, павышэнне эфектыўнасці існуючых прадпрыемстваў, паляпшэнне доступу да фінансаў і ўмацаванне карпаратыўнага кіравання – ключавыя прыярытэты, выяўленыя экспертамі ў кантэксце лакалізацыі і рэалізацыі глабальнага парадку 2030 года і Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі.

Прыватны сектар і партнёрства паміж дзяржаўным і прыватным сектарамі граюць важную ролю ў эканамічным росце краіны, развіцці інавацый, стварэнні рабочых месцаў і фармаванні ўнутранага капіталу для будучых інвестыцый. Адказны бізнес і інвестары маюць вырашальнае значэнне для пашырэння сацыяльна арыентаваных прадпрыемстваў і інвестыцый у сацыяльнае ўздзеянне, якія, акрамя крытэрыяў камерцыйнай жыццяздольнасці і прыбытковасці, таксама нацэленыя на станоўчы сацыяльны і экалагічны эфект у грамадстве.