image2 14.07.2017

У Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя па брэндынгу дэстынацый

6-7 ліпеня 2017 года ў Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя па брэндынгу дэстынацый «Інавацыйныя ідэі для прыцягнення турыстаў». Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з Сусветнай турысцкай арганізацыяй (ЮНСТА), фінансуемым Еўрапейскім саюзам праектам «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі», Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь.

IMG_5292.JPG

На працягу канферэнцыі больш за 20 дакладчыкаў з Германіі, Вялікабрытаніі, Славеніі, Азербайджана, Грузіі, ЗША, Японіі, Украіны, Расіі і Беларусі падзяліліся сваім вопытам фарміравання брэндаў турысцкіх дэстынацый ў эпоху лічбавых тэхналогій, у вопытам кабрэндынгу ў турызме, ролі сацыяльных сетак у турыстычным брэндынгу, а таксама прадставілі некалькі прыкладаў брэндынга дэстынацый. Каля 300 удзельнікаў прысутнічала на канферэнцыі. Акрамя таго, былі запрошаны прадстаўнікі пілотных дэстынацый праекта для азнаямлення і вывучэння перадавой практыкі брэндынгу ў турыстычнай сферы.

IMG_5297.JPG

Удзельнікаў канферэнцыі віталі намеснік Міністра спорту і турызму г–н Міхаіл Партны, першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, кіраўнік фінансуемага Еўрапейскім саюзам праекта "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» г-н Янэз Сіршэ і Генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНСТА) г-н Талеб Рыфай. Афіцыйныя асобы падкрэслілі неабходнасць устойлiвага развіцця турыстычнай галіны Беларусі, а таксама адзначылі важнасць брэнда краін і тэрыторый для самаідэнтыфікацыі на сусветным рынку турыстычных паслуг.

IMG_5320.JPG

Праект «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» распрацаваў стратэгіі брэнда для 5 пілотных дэстынацый: Полацк, Нарач, Мядзель, Камянец - Пружаны, Мсціслаў, Аўгустоўскі канал, якія былі прадстаўлены на канферэнцыі і абмяркоўваліся з прафесіяналамі ў галіне турызму, а таксама з аўдыторыяй. Звяртаючыся да праблемы ўстойлівасці і парасонавага брэнда, якому павінны адпавядаць брэнды дэстынацый, у рамках праекта былі распрацаваны і прадстаўлены прапановы нацыянальнага турыстычнага брэнда з 3 варыянтамі творчых лагатыпаў. Адзін з іх быў выкарыстаны ў іміджавай брашуры, распрацаванай праектам на трох мовах, якую атрымалі дакладчыкі, а таксама ўсе прысутныя.

Брэндынг мае вырашальнае значэнне і спрыяе папулярызацыі краіны і яе дэстынацый, рыначнай камунікацыі, размяшчэнні краіны на сусветнай турыстычнай карце, а таксама фармавання вобразу дэстынацыі.

Поўны відэазапіс канферэнцыі вы можаце паглядзець па наступных спасылках:

Першы дзень канферэнцыі: youtu.be/HhJmxjP_VjU (7 гадзін)

Другі дзень канферэнцыі: youtu.be/g14PYF-lQQU (4,5 гадзіны)


Прэзентацыі: https://drive.google.com/drive/folders/0B_MMTOBCuUZ2bFVpXzJ1a0JmZTA