image2 12.12.2017

У Мінску адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця выпрабавальных лабараторый у сферы энергаэфектыўнасці

11 снежня 2017 года ў Мінску адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця выпрабавальных лабараторый у сферы энергаэфектыўнасці на базе Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі.

KM1_4717.jpg

У цырымоніі адкрыцця ўдзялі ўдзел Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі сп. Віктар Уладзіміравіч Назаранка і Васіліс Марагас, кіраўнік аддзела па супрацоўніцтве з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю і краінамі Усходняга партнёрства Дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях суседства і перамоў па пашырэнні (DG NEAR).

KM1_4743.jpg

Пастаўка абсталявання ажыццяўлялася ў рамках штогадовай праграмы дзеянняў для Беларусі на 2010 год “Падтрымка Рэспубліцы Беларусь у галіне нормаў і стандартаў у сферы энергаэфектыўнасці спажывецкіх тавараў і прамысловай прадукцыі”. Агульная сума, вылучаная ў рамках Еўрапейскага інструмента суседства і партнёрства (ЕІСП) на ўсе кампаненты праграмы склала 9 мільёнаў, з якіх 4 мільёны еўра былі вылучаныя на закупку абсталявання для выпрабавальных лабараторый. У рамках іншага кампанента праграмы спецыялісты Дзяржстандарта прайшлі практычную падрыхтоўку ў вядучых інстытутах і лабараторыях краін Еўрапейскага саюза.

KM1_4740.jpg

Створана 16 выпрабавальных лабараторый, якія адпавядаюць самому высокаму тэхнічнаму еўрапейскаму ўзроўню (усяго 740 адзінак рознага выпрабавальнага/вымяральнага абсталявання). На базе Дэпартамента па энергаэфектыўнасці створаны 7 лабараторый для правядзення ацэнкі энергаэфектыўнасці будынкаў і збудаванняў; на базе БелДІСС створаны 9 выпрабавальных лабараторый (якія дазваляюць ажыццяўляць выпрабаванні ў галіне энергаэфектыўнасці 21 групы прадукцыі).

KM1_4752.jpg

KM1_4908.jpg

Выступаючы на афіцыйным адкрыцці, сп. Марагас адзначыў, што гэты праект Еўрапейскага саюза зрабіў значны ўнёсак у справу павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, паляпшэння яе энергетычнай эфектыўнасці, у забеспячэнне энергетычнай бяспекі краіны.

KM1_4947.jpg

Сп. Назаранка падкрэсліў, што праведзеную ў рамках праекта працу можна разглядаць як прыклад эфектыўнага супрацоўніцтва Еўрапейскага саюза і Рэспублікі Беларусь. Паводле яго слоў, вельмі важна, што атрыманыя вынікі будуць запатрабаваныя ў эканоміцы краіны, забяспечаць сучасную тэхнічную і кампетэнтную аснову для павышэння экспартнага патэнцыялу, абароны рынку і прасоўвання культуры беражлівага стаўлення да рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.

KM1_5115.jpg

Унікальнасць праекта заключаецца ў яго высокай тэхналагічнасці. У выніку праекта спецыялістамі ў Рэспубліцы Беларусь напрацаваны важны практычны досвед і створана ўнікальная інфраструктура ў галіне ацэнкі энергаэфектыўнасці.