Belarus Fashion Forum – штогадовая адукацыйная платформа, дзе эксперты і практыкуючыя прафесіяналы ў сферы моды з розных краін свету дзеляцца досведам і абменьваюцца думкамі па розных напрамках вядзення fashion-бізнесу.
Сёлета форум на тэму “Беларусь і Еўропа: інструменты ўзаемадзеяння ў сферы індустрыі моды” збярэ галоўных міжнародных экспертаў з Італіі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і іншых краін, якія падзеляцца досведам і ведамі аб апошніх тэндэнцыях і трэндах у індустрыі моды, якія маюць ключавое значэнне для фармавання паспяховага fashion-брэнда і яго прасоўвання на міжнародныя рынкі і рынак ЕС.
Асноўная мэта форуму – павысіць узровень дасведчанасці, данесці практычны міжнародны досвед вядзення бізнесу ў сферы моды, арыентаванага на міжнародныя рынкі, навучыць мадэлям устойлівых продажаў, эфектыўнаму планаванню асартыменту, а таксама методыкам выкарыстання інфармацыйных тэхналогій для прасоўвання і стварэння новых калекцый сярод прадстаўнікоў fashion-індустрыі Рэспублікі Беларусь.
Арганізатарамі форуму з’яўляюцца: Беларуская палата моды, Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры падтрымцы Міжнароднага гандлёвага цэнтра ў рамках праекта “Усходняе партнёрства: Гатоўнасць да гандлю – Ініцыятыва ЕС для бізнесу”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Дата правядзення: 16 – 17 лістапада 2018 г.
Час: 9.00 – 20.00
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Чапаева 3, event-прастора «210 METROV»
Азнаёміцца з падрабязнай праграмай мерапрыемства можна тут.
16.11.2018