20 верасня 30 нядаўна абраных Паслоў еўрапейскай моладзі ў Беларусі сабраліся на ўводны дзень у сталіцы краіны, Мінску.
Маладых паслоў вітаў кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі пасол Дырк Шубель. Падчас свайго выступу пасол Шубель даў параду Паслам еўрапейскай моладзі:
“Імкніцеся развівацца самі і ў розных галінах, вывучайце мовы па меры неабходнасці. Паспрабуйце стаць экспертам у такіх запатрабаваных галінах як інфармацыйныя тэхналогіі, экалогія і іншыя, але самае галоўнае – заставайцеся адкрытымі і размаўляйце з людзьмі з іншых краін”.
21 верасня Паслы еўрапейскай моладзі ўзялі ўдзел у так званым хакатоне для распрацоўкі кампанента сацыяльных сетак для сваіх індывідуальных праектаў. Яны таксама абмеркавалі планы на наступны год і паўдзельнічалі ў навучальным семінары па сацыяльных медыях.
Раней у верасні 34 маладыя беларусы далучыліся да 47 дзеючых беларускіх Паслоў еўрапейскай моладзі, у выніку чаго агульная колькасць у краіне дасягнула 81.
Ініцыятыва “Паслы еўрапейскай моладзі” накіравана на развіццё супрацоўніцтва і ўстойлівых сувязяў паміж моладдзю і моладзевымі арганізацыямі з ЕС і яго Усходніх краін-суседзяў: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны.
Паслы з’яўляюцца рухаючай сілай сеткі “Моладзь еўрапейскіх суседзяў”, анлайн-платформы, якая спрыяе ўзаемнаму абмену ідэямі і інфармацыяй пра ЕС, а таксама ўцягванню моладзі ў інфармацыйную дзейнасць.
Сетка сканцэнтравана на мерапрыемствах, заснаваных на дыялогу, якія спрыяюць павышэнню дасведчанасці і паляпшэнню ўспрымання ЕС, а таксама палепшанай ацэнцы яго стасункаў з Усходнім суседствам.
Даведацца больш
Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі
