image2 30.10.2019

Silver Screen – кінатэатр, не падобны да іншых

Не кожны беларускі кінатэатр можа пахваліцца сапраўдным амерыканскім папкорнам, дацкімі закускамі і фінскімі цукеркамі, аднак Silver Screen можа прапанаваць не толькі гэта, але і многае іншае.

Silver Screen – сетка кінатэатраў у Беларусі, якая пераасэнсавала саму ідэю паходу ў кіно і ўражанні ад кінематографу.

Ticket Office.jpg

Усё пачалося шэсць гадоў таму, калі заснавальнікі кампаніі знайшлі нішу на беларускім рынку, якую можна і трэба было запоўніць – на той момант усе кінатэатры ў краіне былі пад кіраваннем дзяржаўнага аператара. Гэта, вядома, адбівалася на цэнах сэрвісу і якасці абслугоўвання, але самае галоўнае – на досведзе кліента.

Фінансавы дырэктар Ілона Ткачова, якая адказвала за стратэгію развіцця сеткі, і Аляксей Малайчук, сузаснавальнік і дырэктар па развіцці Silver Screen, хацелі цалкам змяніць уяўленне беларусаў пра паход у кіно.

Alexey Malaychuk, Cofounder and Ilona Tkacheva, CFO.jpg

Новы від кінатэатра

«Мы хацелі прапанаваць беларускай аўдыторыі новы від кінатэатра, – кажа Аляксей. – Такі, які не проста будзе прадстащляць паказ фільмаў, але дасць нашым людзям зусім новы досвед».

З дапамогай экспертаў з кінаіндустрыі Латвіі і Амерыкі, кампанія Silver Screen адкрыла свой першы кінатэатр у найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Мінска ў 2014 годзе. Адкрыццё прыцягнула шмат увагі – бо гэта быў не толькі першы кінатэатр, які прапануе снэк-бар з самаабслугоўваннем і амерыканскі папкорн, але гэта быў таксама першы шматзальны кінатэатр у Мінску.

Snacks and Refreshments Zone.jpg

Healthy Snack Bar.jpg

З’яўляючыся маладым бізнесам, які працуе на нішавым рынку, кампанія Silver Screen разумела, што ім патрэбна экспертная падтрымка і савет па ўстойлівым росце. Па дапамогу ў пошуку кансультанта з тымі кампетэнцыямі, якія ім былі неабходныя, Аляксей і Ілона, фінансавы дырэктар кампаніі, звярнуліся ў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў 2018 годзе.

Праз праграму «Жанчыны ў бізнесе», якая ў Беларусі фінансуецца Швецыяй, Еўрапейскім саюзам і Фондам садзейнічання малому бізнесу (Італія, Японія, Паўднёвая Карэя, Люксембург, Швецыя, Швейцарыя, Кітайскі Тайбэй і ЗША) ЕБРР дапамог Silver Screen прыцягнуць кансультанта па пытаннях стратэгічнага і ўстойлівага развіцця, каб лепш зразумець бягучыя тэндэнцыі рынку і распрацаваць стратэгічны план развіцця кампаніі.

Дзякуючы сумесным намаганням кансультанта і Silver Screen і новым ведам аб праблемах і магчымасцях рынку, атрыманых у ходзе кансалтынгавага праекта, Silver Screen пачаў эксперыментаваць з новымі ідэямі, такімі як ScreenX – першай у свеце тэхналогіяй мультыпраецыравання кіно, якая дазваляе пашыраць сцэны фільмаў на сценкі кіназалы, дазваляючы гледачу выйсці за рамкі традыцыйнага кінаэкрана.

У цяперашні час Silver Screen – адзіны кінатэатр у Беларусі, які мае неабходныя дазволы для выкарыстання гэтай паўднёвакарэйскай тэхналогіі.

«Заўсёды карысна ведаць, як бачаць ваш бізнес збоку, – кажа Ілона. – Менавіта пастаянны дыялог і крэатыўныя сесіі з кансультантамі прыводзяць да новых ідэй і прадуктаў».

Гэтыя дыялогі і сесіі таксама прыводзяць да паляпшэння арганізацыйных працэсаў і павышэння эфектыўнасці, адзначае яна.

«Мы пачыналі як стартап, і за вельмі кароткі перыяд часу нам давялося ўкараніць новыя тэхналогіі і новыя працэсы, а таксама стандартызаваць нашы аперацыі».

Усё для таго, каб зрабіць досвед паходу ў кіно для нашых кліентаў лепшым, і ўсё гэта было б немагчыма без знешняй падтрымкі.

Кінатэатр, адкрыты свету

За 6 гадоў кампанія Silver Screen вырасла з невялікай стартап-каманды ў кампанію са штатам з 170 чалавек. І на гэтым кампанія не плануе спыняцца.

Cinema.jpg

У найбліжэйшыя два гады адкрываюцца чатыры новыя кінатэатры, адзін з якіх знаходзіцца за межамі Мінска, і будуць укараняцца новыя тэхналогіі 4DX і ScreenX. Натуральна, наступны год будзе насычаным для каманды.

«Свет змяняецца, і людзі змяняюцца. Яны хочуць новых рэчаў, новых уражанняў і захапляльных эмоцый. І мы хочам даць ім гэта. Мы хочам змяніць уяўленні людзей пра паход у кіно. Мы хочам даць ім найлепшыя дзве гадзіны іх жыцця і паказаць, якой інавацыйнай і стыльнай можа быць беларуская кампанія», – кажа Аляксей.