image2 16.06.2021

Як брэнд «Беларусачка» зрабіў крок на рынак Еўропы

Беларусачка стала адным з 22 прадпрыемстваў малога і сярэдняга швейнага бізнесу Беларусі, якія у 2018 годзе прынялі ўдзел у праекце «Усходняе Партнёрства. Гатоўнасць да гандлю -ініцыятыва EU4Business»пры падтрымцы Еўрапейскага саюза, Цэнтру садзейнічання імпарту (CBI) і Міжнароднага гандлёвага цэнтра (ITC).

Мы ўжо збіраліся зачыняць адбор заявак у праект, як на нас выйшлі амбіцыйныя кіраўнікі брэнда. Іх кампанія самастойна прадпрымала спробы выйсці на еўрапейскі рынак, - успамінае менеджэр праекта «Ready to Trade» Андрэй Фёдараў. - Мы правялі аўдыт, каб ацаніць вытворчыя магчымасці і экспартны патэнцыял брэнда, і пачалі супрацоўніцтва. 

Сямейнаму бізнесу «Беларусачка» больш за 15 гадоў. Пачыналі з малога - сямейная пара купіла некалькі швейных машынак і пачала вырабляць зручную і даступную вопратку для сну і адпачынку. Праз паўтара дзясятка гадоў яны адшываюць практычна ўсю лінію па ўласным дызайне, і прадаюць яе ў крамах Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін СНД. Прадпрыемства знаходзіцца ў вёсцы пад Мінскам, забяспечваючы працай больш за 100 мясцовых жанчын. 

Увесь гэты час кампанія ў асноўным арыентавалася на продаж адзення ў Беларусі і Расіі. Але затым захацела пайсці далей і знайсці новыя рынкі збыту ў іншых краінах, у тым ліку ў Еўропе.

На радзіме «Беларусачка», у Еўропе – «Mirolina»

Для пашырэння бізнесу не хапала пэўных прафесійных ведаў, і на дапамогу прыйшлі кансультацыі экспертаў ITC і CBI ў рамках праекта EU4Business «Ready to Trade». Беларускім спецыялістам патлумачылі, як працуе кіраванне аптовымі і раздробнымі продажамі, франчайзінг і мерчандайзінг, як развіваць вытворчасці і e-commerce. У выніку было вырашана стварыць новы брэнд, арыентаваны на рынак Еўрасаюза. Так з'явілася кампанія «Міраліна». Яна адрозніваецца ў першую чаргу дызайнам калекцый, які арыентаваны на густы і перавагі еўрапейскіх спажыўцоў.

Belarusachka1_.jpg

Пры ўсёй любові да назвы, слова «Беларусачка» на Захадзе складана вымавіць, як і зразумець, што за ім стаіць. Разам з экспертамі праекта кампанія распрацавала маркетынгавы план і стварыла новы англамоўны сайт, зрабіла яго напаўненне і візуалізацыю. Некалькі разоў у месяц эксперты праекта манітораць змены ў кампаніі і сазваніваюцца з прадстаўнікамі брэнда, каб абмеркаваць пытанні дзейнасці, – кажа Андрэй Фёдараў.

Паралельна з арганізацыяй семінараў і трэнінгаў для «Беларусачкі», эксперты дапамагалі ўводзіць анлайн-продаж для новага брэнда «Mirolina». Кампанія стала адной з пяці, для каго ў рамках праекта нанялі эксперта па электроннай камерцыі з Amazon, які дапамог запусціць анлайн-продажы.

Гэта быў вельмі важны крок, усё продажы новага брэнда павінны былі адбывацца ў электронным выглядзе на сайце Amazon. Працэс складаны, спатрэбілася правесці шмат мерапрыемстваў па адкрыцці рахункаў, рэгістрацыі гандлёвай маркі. Усё гэта заняло каля паўгода. Цяпер уся прадукцыя «Mirolina» прадаецца на Amazon, а гэта ўнікальны вопыт для Беларусі, - тлумачыць менеджэр праекта.

У планах - адкрыццё складоў і крамаў у Польшчы і краінах Балтыі

Пры падтрымцы ЕС у рамках ініцыятывы EU4Business абодва беларускіх брэнды ўкаранілі ў вытворчасць высокія еўрапейскія стандарты карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, экалогіі і бяспекі. Гэта, у сваю чаргу, падняло аўтарытэт брэндаў у вачах патэнцыйных партнёраў і пакупнікоў. Знайсці патэнцыйных пакупнікоў у 2019 годзе ўдалося з дапамогай удзелу ў вядомых еўрапейскіх кірмашах гандлю - Interfiliere, Who is next і Première vision. У 2021 годзе беларускі брэнд прыняў удзел у гандлёвай анлайн-выставе «Salon International de la Lingerie».

З дапамогай наведвання выстаў у ЕС прадстаўнікі кампаніі атрымалі магчымасць даведацца, як прадстаўляць уласную прадукцыю. Удзел прынёс кампаніі важныя дзелавыя кантакты і першыя кантракты з еўрапейскімі партнёрамі.

Праз тры гады кампанія «Mirolina» пачала прадаваць вопратку брэнда ў Польшчы, Германіі і Францыі і іншых еўрапейскіх краінах. У найбліжэйшых планах - адкрыць некалькі сваіх складоў для продажаў праз сайт, а таксама ўласныя крамы ў Польшчы і краінах Балтыі.