image2 13.09.2022

Беларускія жанчыны могуць бясплатна асвоіць IT-прафесіі

Цэнтр гендэрных даследаванняў ЕГУ пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза запусціў праект для жанчын, якія жадаюць пачаць або развіць кар'еру ў IT. “Праект Women in Tech разлічаны на ўдзельніц, якія перажываюць змену жыццёвых абставін і шукаюць новыя сферы прафесійнай рэалізацыі” – гаворыцца на сайце ініцыятывы.

Першы івэнт - жаночы форум - пройдзе 17 верасня.

Праект Women in Tech ініцыяваны беларускімі жанчынамі, якія пражываюць у розных краінах, для жанчын, якія шукаюць новыя сферы прафесійнай рэалізацыі ў IT ці хочуць атрымаць развіццё ў сваёй кар'еры.

Women in Tech прапануе анлайн-навучанне па розных напрамках, уключаючы ўступны курс, які пазнаёміць з індустрыяй. Калі вы жадаеце пачаць кар'еру ў IT, але не ведаеце як – прайдзіце курс Login to tech, старт першага патоку - 4 кастрычніка. Для тых, хто вызначыўся з будучай прафесіяй, будуць арганізаваны IT-курсы, а калі вы ўжо ў IT, можна перайсці на новы ўзровень у кар'еры пры дапамозе ментарскай падтрымкі.

Праект стартуе з жаночага форуму 17 верасня, які можна наведаць анлайн. Удзельніц чакаюць смарт-лекцыі аб тым, як "перапакаваць" свой вопыт для ўваходу ў новую сферу, чым можа дапамагчы супольнасць аднадумцаў на старце, і як разабрацца ў тонкасцях найму ў сферы IT.

Рэгістрацыя на Жаночы форум (17 верасня): https://wintech.me/forum/

Праграма Login to Tech (старт 4 кастрычніка): https://wintech.me/login_to_tech/