Мэтай дадзенага семінара з’яўлялася павышэнне ведаў удзельнікаў у галіне найлепшых еўрапейскіх і міжнародных методык і тэхнічных патрабаванняў падключэння электрагенератараў на аднаўляльнай энергіі да электрычнай сеткі. З улікам спецыфічных умоў у Беларусі быў падрыхтаваны дакумент “Галоўныя прынцыпы ўвядзення адпаведных мінімальных стандартаў і тэхнічных патрабаванняў па падключэнні электрагенератараў на аднаўляльнай энергіі да сеткі”. Дакумент быў прадстаўлены на Семінары і абмеркаваны ўдзельнікамі.
Падчас Семінара міжнародныя эксперты, а таксама запрошаныя дакладчыкі з Венгрыі і Казахстана, прадставілі ўзоры найлепшых методык і іх практычнага прымянення. Былі прааналізаваныя магчымыя механізмы выкарыстання дадзенага досведу ў Беларусі. Удзельнікі таксама абмеркавалі комплекс прынцыпаў для распрацоўкі Сеткавага кодэкса і правілаў падключэння энергаўстановак на аднаўляльнай энергіі, такіх як бяспека і надзейнасць, прапарцыянальнасць і недыскрымінацыя, аптымізацыя суадносін эфектыўнасці і выдаткаў, аварыйныя працэдуры і асаблівыя патрабаванні. Акрамя таго, былі разгледжаны інстытуцыйныя абавязкі па вызначэнні і ўкараненні патрабаванняў па падключэнні да сеткі энергаўстановак на аднаўляльнай энергіі.

У Семінары ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі, ДВА “Белэнерга”, РУП “АДУ”, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, асацыяцыі “Аднаўляльная энергетыка”, а таксама інвестары ў развіццё аднаўляльнай энергіі.
Дадзенае мерапрыемства было праведзена ў рамках тэхнічнага спрыяння Праекта EU4Energy. Дадзены Праект з’яўляецца ініцыятывай ЕС па тэхнічным спрыянні краінам Усходняга Партнёрства, накіраванай на развіццё сектараў энергетыкі краін-удзельніц шляхам прадстаўлення найлепшых практык ЕС. Акрамя Беларусі Сакратарыят Энергетычнай Хартыі рэалізуе дадзены Праект таксама ў Арменіі і Азербайджане.