Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча – Беларусь – Украіна" запрашае школьныя каманды прыняць удзел у трансгранічнай адукацыйнай кампаніі: TOGETHER FOR GREENER TOMORROW!
24 адабраныя каманды з Польшчы, Беларусі і Украіны (па 8 каманд на краіну) будуць запрошаныя на фінальны турнір, які адбудзецца ў Брэсце (Беларусь) 17-20 верасня 2020 года.
Падчас фінальных гульняў, семінараў і іншых актыўнасцяў школьнікі з трох краін будуць спаборнічаць у змяшаных міжнародных камандах. У падлеткаў будзе магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, навыкі і веды, а таксама завесці новых сяброў і атрымаць унікальны вопыт узаемадзеяння дзеля захавання агульнай прыроды трансгранічья!
Беларусскія каманды могуць быць з Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай абласцей. Прапанова дзейнічае для студэнтаў ва ўзросце 12-16 гадоў (не выпускныя класы). Каманду павінен суправаджаць адзін настаўнік (кіраўнік каманды). Кожная школа можа падаць толькі адну заяўку.
Дакументы для заяўкі можна спампаваць тут.
Заяўку трэба дасылаць на адрас:
Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча – Беларусь – Украіна"
Філіял у Брэсце
Брэсцкі трансгранічны інфацэнтр
вул. Савецкая, 46, 224005 Брэст, Беларусь
адрас электроннай пошты: brest@pbu2020.eu
Апошні тэрмін падачы як бумажных, так і электронных заявак – 8 мая 2020 года (дата атрымання дакументаў у адпаведным філіяле). Электроныя заяўкі павінны быць адпраўлены на электронную пошту адпаведнага філіяла да 14:00 (па мясцоваму часу) 8 мая 2020 года.
Больш падрабязна пра праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва – euprojects.by/cbc.
