Навіны аб змяненні клімату часцей за ўсё выяўляюцца трывожнымі ці нават трагічнымі: павышэнне ўзроўню мора і затапленне астравоў, успышкі інфекцыйных захворванняў, неўраджаі, голад. Зрэшты, ёсць і іншыя гісторыі − пра тое, што робіцца для прадухілення падобных пагроз. Ва Усходняй Еўропе і Расіі на кліматычныя выклікі адказваюць па-свойму, тут стаўка робіцца на тарфяныя балоты.
Торф уяўляе сабой сумесь згнілых траў, асакі і іншых раслін, якая назапашвалася на працягу тысячагоддзяў. Непатрабавальны вонкава, ён з’яўляецца важна часткай водна-балотнай экасістэмы, дзе жывуць сотні рэдкіх відаў птушак і водных арганізмаў.
Тарфянікі крытычна важныя для прадухілення змены клімату: тарфяныя балоты ў сукупнасці ўтрымліваюць мільярды тон вуглякіслага газу. Калі чалавек высушвае балота, пакутуе не толькі экасістэма − дэградаваная глеба пачынае вызваляць назапашаны вуглярод з жахлівай хуткасцю.
Высушаныя тарфяныя балоты таксама схільныя да пажараў, што стварае праблему не толькі на мясцовым або рэгіянальным, але і на глабальным узроўні з-за небяспечнага павышэння ўтрымання вугляроду ў атмасферы.
З усяго гэтага мы павінны вынесці ўрок: ажыццяўляючы рашэнні, неабходна бачыць доўгатэрміновую перспектыву, увязваць добраўпарадкаванне населеных пунктаў з мясцовымі экасістэмамі. Толькі пры такім падыходзе можна казаць аб устойлівым развіцці тэрыторый.
У 2012 годзе быў запушчаны праект “Кліма Іст”, які фінансуецца ЕС і рэалізаваны ПРААН. Гэта пакет праектаў, якія дапамагаюць краінам Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) і Расіі вызначыць падыходы да зніжэння ўздзеяння на змяненне клімату і змякчэнні наступстваў.
Мэта “Кліма Іст” − паказаць, як у межах адной мясцовасці ўчасткі дэградаваных сельскагаспадарчых тарфянікаў, дзе можа пачацца вылучэнне вугляроду, могуць быць адноўленыя пры адначасовай абароне прылеглых тэрыторый за кошт павелічэння паглынання СО2.
Такім чынам вырашаецца адразу некалькі задач: аднаўляецца сістэма кіравання воднымі рэсурсамі і каналамі ачысткі, ствараюцца лакальныя працоўныя месцы, паляпшаецца стан зямель. Акрамя таго, мясцовыя жыхары пачынаюць усведамляць, што аднаўленне тарфянікаў неабходна не толькі для іх уласнай выгады, але і для ўсіх насельнікаў планеты, чыё жыццё можа апынуцца ў небяспецы з-за змен клімату.
Змяненне клімату − складаная праблема, якая патрабуе пошуку рашэнняў на ўсіх узроўнях у любым пункце свету, і тарфяныя балоты з’яўляюцца яе важнай часткай. Калі тарфянікі будуць захаваныя і абароненыя на працягу наступных 20 гадоў, яны ўтрымаюць ў сабе 132 мільёны тон вуглякіслага газу − гэта эквівалентна выкідам СО2 ад больш чым 20 мільёнаў аўтамабіляў. А жыхары населеных пунктаў, размешчаных каля тарфянікаў, на сваім прыкладзе паказваюць, што значыць рэальна ўдзельнічаць у вырашэнні глабальнай праблемы.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце праекта “Кліма Іст” (http://russian.climaeast.eu/).