Беларускім гарадам-падпісантам Пагаднення мэраў па клімату і энергіі стане зручней абменьвацца вопытам і вырашаць сумесныя праблемы. У жніўні 2018 года пачаў дзейнічаць Клуб Пагаднення мэраў, да якога можа далучыцца любы горад-удзельнік ініцыятывы і ўнесці свае прапановы па далейшай працы.
Удзельнікамі Клуба Пагаднення мэраў па клімату і энергіі ў Рэспубліцы Беларусь могуць стаць мясцовыя органы ўлады і іх асацыяцыі, а таксама зацікаўленыя грамадскія арганізацыі, міністэрствы і ведамствы, фінансавыя і даследчыя ўстановы, донарскія арганізацыі, прадстаўнікі прыватнага сектара.
Удзел у Клубе дапаможа гарадам абменьвацца перадавымі практыкамі па ўстойліваму энергетычнаму развіццю і клімату; распрацоўваць і рэалізоўваць сумесныя праекты ў дадзеных сферах; разам шукаць магчымасці прыцягнення грантаў, інвестыцый і крэдытных рэсурсаў.
Ідэя стварэння Клуба была прапанавана ўдзельнікамі першай нацыянальнай канферэнцыі Пагаднення мэраў па клімату і энергіі ў Беларусі, якая праходзіла ў 2017 годзе ў Вілейцы. На падставе атрыманых прапаноў Структуры падтрымкі Пагаднення мэраў - МГА «Экапартнёрства» і фонд «Інтэракцыя» - распрацавалі праект палажэння аб Клубе и даслалі гарадам-падпісантам ініцыятывы з прапановай далучыцца.
Клуб Пагаднення мэраў будзе працаваць у наступных фарматах:
- канферэнцыя ўдзельнікаў;
- пасяджэнне ўдзельнікаў Клуба і экспертных груп;
- вядзенне базы дадзеных паспяховых праектаў, рэалізаваных удзельнікамі Клуба мэраў;
- правядзенне кантактна-кааперацыйных сустрэч з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, донараў і фінансавых інстытутаў;
- правядзенне сумесных інфармацыйных мерапрыемстваў.
Азнаёміцца з праектам палажэння аб дзейнасці Клуба Пагаднення мэраў па клімату і энергіі ў Рэспубліцы Беларусь і дэкларацыяй аб далучэнні да Клубу можна на сайце climate.ecopartnerstvo.by.
Клуб Пагаднення мэраў будзе працаваць пры садзейнічанні праектаў «Падтрымка ініцыятывы «Пагадненне мэраў» у Беларусі» і «Пагадненне мэраў - Усход», якія фінансуюцца Еўрапейскім саюзам у межах ініцыятывы EU4Energy.