image2 29.04.2021

Кластарная ініцыятыва «Наваколле»: як ствараць і прадаваць уражанні

Нягледзячы на дажджлівы і пахмурны дзень, які выдаўся 16 красавіка 2021, у сядзібе «Стулы», што ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, было шматлюдна. Больш за 20 чалавек прыехалі, каб прыняць удзел у трэнінгу «Як стварыць незабыўныя ўражанні і прадаць іх».

Чым жа так важныя ўражанні? Зараз раскажам. Сёння ў Беларусі амаль 3000 аграсядзібаў. Каб турысты прыехалі менавіта да вас, гэта не могуць быць проста 2 ці 4 ложкі - патрэбна і інфраструктура, і комплекс паслуг, і розныя праграмы. Дадаўшы традыцыі, чалавечы кампанент, эмоцыю, уражанне, гісторыю - аграсядзіба становіцца канкурэнтаздольнай нават на міжнародным рынку. Гаворка ідзе пра любую дзейнасць, якая змяшчае эмацыйны кампанент, з уцягваннем у яе самога турыста - госць можа сам спячы хлеб або зрабіць сувенір з саломы, ды яшчэ і павезці яго дадому.

Navakolle.jpeg

На трэнінг ўдзельнікі прыехалі з выкананым хатнім заданнем - прывезлі свае унікальныя прадукты: ад хатніх сыроў і варэнняў да чорнай керамікі, вышыўкі, вырабаў з дрэва і саломы. Разам з экспертамі абмеркавалі, як, дапоўніўшы аўтэнтычныя мясцовыя прадукты і паслугі эмоцыямі, стварыць незабыўныя ўражанні, прыцягнуць турыстаў, стварыць цікавы і запамінальны турпрадукт. Тэма арганізацыі святаў і мерапрыемстваў выклікала ажыўленую дыскусію. Госці нацешыліся перавагамі нацыянальнай кухні падчас абеду, і нават спектаклем у жанры батлейкі, паказаным гаспадарамі.

Navakolle2.jpeg

Адбыўшыся трэнінг - гэта частка плана па павышэнню канкурэнтаздольнасці малога бізнесу ў сферы фермерства і рамесніцтва ў Кобрынскім і прылеглых раёнах праз пабудову мадэлі кластарнага партнёрства, якую ставіць перад сабой ініцыятыва «Кластарная мадэль «Наваколле»: ствараем і прасоўваем мясцовую, натуральную і крафтавую прадукцыю». Жыхары Кобрынскага і прылеглых да яго раёнаў - Маларыцкага, Жабінкаўскага, Пружанскага, Бярозаўскага, Драгічынскага і Камянецкага - аб'ядналіся з мэтай стварэння брэнда свайго рэгіёну і ўнікальных мясцовых прадуктаў. Таму і прыдумана такая назва - «Наваколле», гэта значыць тое, што блізка, побач, і тое, што сваё, роднае. 

Navakolle1.jpeg

Чаму менавіта кластарную мадэль выбралі для павышэння эфектыўнасці дзейнасці аграсядзібаў, распавядае старшыня праўлення БГА «Адпачынак у вёсцы», каардынатар ініцыятывы «Кластарная мадэль «Наваколле»: ствараем і прасоўваем мясцовую, натуральную і крафтовую прадукцыю» Валерыя Кліцунова:

«Для таго, каб турыст затрымаўся ў аграсядзібе, трэба даць яму магчымасць займальна правесці час пры любым надвор'і. Да прыкладу, у адзін дзень госць едзе пячы хлеб у нейкую сядзібу, потым - у іншую, рабіць прыродную касметыку, далей - на нейкае фальклорнае свята. У чацвёртай аграсядзібе яго павозяць на конях або байдарках, ці ён пойдзе ў мясцовы музей. Яшчэ ў адной аграсядзібе ён зможа купіць унікальныя сыры. І гэтак далей. Гэта і ёсць кааперацыя, стварэнне агратурыстычных кластараў. У рэгіёнах людзі кааперыруюцца, ствараючы свой брэнд.

У рамках ініцыятывы «Наваколле» мы ствараем кластар, які аб'яднуе рамеснікаў і вытворцаў прадуктаў харчавання, а таксама аграсядзібы, якія вырабляюць або выкарыстоўваюць іх у сваёй працы. Спадзяемся, што да канца 2021 года брэнд «Наваколле» стане знаёмым для ўсіх беларусаў, а прадукцыя, якая вырабляецца яго ўдзельнікамі - крафтавая, экалагічная, зойме годнае месца на паліцах у крамах «Фермер», e-dostavka, etno.by і на кірмашах.»

Аб'яднаўшыся пад адзіным брэндам і заручыўшыся падтрымкай партнёраў ініцыятывы, не менш за 20 існуючых бізнэсаў змогуць прадаваць сваю прадукцыю на рэгулярнай аснове праз шэраг анлайн і афлайн каналаў. Так, будзе наладжаны пастаянны збыт прадукцыі брэнда «Наваколле» у краме «Фермер» у Кобрыне. А жыхары іншых населеных пунктаў змогуць замовіць прадукцыю брэнда ў інтэрнэт-краме «Еўраопт» і інтэрнэт-краме «Etno.by»! Вырабленая з мясцовай сыравіны з выкарыстаннем традыцыйных тэхналогій прадукцыя, несумненна, прыйдзецца па душы, як жыхарам Беларусі, так і турыстам.

На месцы ініцыятыва рэалізуецца ў партнёрстве з Камітэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама, Упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Кобрынскага райвыканкама, ГУ «Кобрынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», крамай «Фермер», інтэрнэт-крамай www.etno.by, онлайн-гіпермаркетам www.e-dostavka.by, інфармацыйна-кансультацыйным установай «Садзейнічанне развіццю бізнесу»

Ініцыятыва «Кластарная мадэль «Наваколле»: ствараем і прасоўваем мясцовую, натуральную і крафтовую прадукцыю» рэалізуецца ў рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Фота: Сяргей Гапон для ПРААН у Беларусi