image2 18.04.2017

Абвешчаны конкурс мясцовых ініцыятыў Беларускага дзіцячага хоспіса

Мэта конкурсу:

– Павелічэнне разумення і падтрымкі праў і патрэб дзяцей з цяжкімі захворваннямі і абмежаванымі магчымасцямі, а таксама іх сем'яў сярод грамадскасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Па выніках конкурсу будзе адабрана дзве ініцыятывы. Максімальны бюджэт адной ініцыятывы 5 000 еўра. Тэрмін рэалізацыі не павінен перавышаць 6 месяцаў.

Заяўнікамі могуць выступаць некамерцыйныя арганізацыі: грамадскія арганізацыі, дабрачынныя і іншыя фонды г. Мінска і Мінскай вобласці. Дзяржаўныя ўстановы, установы аховы здароўя, адукацыі, фізкультуры і спорту і інш. могуць выступаць партнёрамі арганізацый-заяўнікаў з ліку некамерцыйных арганізацый.

Прыём заяў будзе праводзіцца з 1 мая па 25 мая 2017 года.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны не пазней 31 мая 2017 года на сайце ГДА «Беларускі дзіцячы хоспіс».

Конкурс мясцовых ініцыятыў Беларускага дзіцячага хоспіса – частка праекта “Распрацоўка пілотнага праекта для абароны праў дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Беларускім дзіцячым хоспісам у супрацощництве з брытанскай грамадскай арганізацыяй HealthProm.

Увага!!!

27 красавіка 2017 года Беларускі дзіцячы хоспіс правядзе інфармацыйную сустрэчу для патэнцыйных удзельнікаў у новым будынку Беларускага дзіцячага хоспіса «Лясная паляна» па адрасе: Мінскі раён, р-н. пас. Вопытны, 71. Арганізатары адкажуць на пытанні, звязаныя з запаўненнем заявы, крытэрыямі ацэнкі і г.д.

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па тэл: +375 44 700 92 00 ці email: yulia.lazovskaya@gmail.com Юлія Барталевич.

Уся інфармацыя пра конкурс, правядзенне інфармацыйнай сустрэчы і яго вынікі будзе змешчана на сайце Беларускага дзіцячага хоспіса: http://www.hospice.by.

Кантакты

Па ўсіх пытаннях правядзення Конкурсу звяртацца да Паўла Бурыкіна, кіраўніка Праекта цел. +375 29 662 07 54; +375 33 655 71 08; email: burikinpavel@gmail.com ці памагатаму кіраўніка Праекта Юліі Барталевич тэл. +375 44 700 92 00.