image2 22.08.2018

Конкурс міні-грантаў для мясцовых ініцыятыў грамадскіх арганізацый у Баранавічах, Магілёве, Чавусах

Праект «Камунальнае кіраванне ў гарадах (КАМГАР) - камунікацыя і кіраванне для далучэння грамадскасці да кіравання гарадской гаспадаркай у Беларусі», які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза, абвяшчае конкурс міні-грантаў для фінансавання грамадскіх ініцыятыў у гарадах-партнёрах праекта - Баранавічы, Магілёў і Чавусы.

У конкурсе могуць браць удзел грамадскія арганізацыі, асацыяцыі, установы, якія працуюць у галіне гарадскога развіцця і кіравання, навакольнага асяроддзя, сацыяльных праблем, гісторыі, культуры і адукацыі. Нефармальныя мясцовыя ініцыятывы і групы грамадзян павінны заручыцца падтрымкай афіцыйна зарэгістраванай арганізацыі, якая выступае ў якасці асноўнага заяўніка.

Праекты грамадскіх ініцыятыў павінны быць накіраваны на развіццё дэманстрацыйных праектаў, што рэалізуюцца ў гарадах-партнерах праектам ЕС КАМГАР і мясцовымі адміністрацыямі (гл. Палажэнне аб конкурсе). Дэманстрацыйныя праекты мясцовых адміністрацый рэалізуюцца з 2017 года, тэмы праектаў распрацаваны сумесна з грамадскасцю гарадоў-партнёраў:

•   Баранавічы: «Будаўніцтва шматфункцыянальнай гульнявой пляцоўкі на вул. Прамысловай у г. Баранавічы»

•   Магілёў: "Добраўпарадкаванне тэрыторыі гарадскога парку«Падніколле», г. Магілёў»

•   Чавусы: "Азеляненне для аднаўлення гістарычнага цэнтра г. Чавусы».

Інфармацыю аб дэманстрацыйных праектах можна атрымаць у мясцовых экспертаў праекта КАМГАР (кантакты ніжэй) і ў Палажэнні аб конкурсе.

Прыклады мерапрыемстваў, якія могуць быць падтрыманы ў рамках конкурсу міні-праектаў:

• добраўпарадкаванне тэрыторыі, азеляненне
• павышэнне прывабнасці тэрыторыі і стварэння грамадскіх прастор
• павышэнне энергаэфектыўнасці і выкарыстання экалагічных тэхналогій
• ўдасканаленне кіравання і планавання тэрыторыяй, падтрымка арганізацыі дыялогу.
• стварэнне дэманстрацыйных / навучальных аб'ектаў па экалагічна арыентаванаму ладу жыцця ў горадзе, энергаэфектыўнасці, і г.д.
• распрацоўка і рэалізацыя адукацыйных і інфармацыйных праграм па павышэнню ўзроўня дасведчанасці і разумення задач ўстойлівага развіцця горада, па партнёрскаму кіраванню, удзелу насельніцтва ў планаванні і кіраванні горадам.

Агульная сума сродкаў, што выдзяляюцца на рэалізацыю міні-праектаў у кожным з гарадоў - 5000 еўра. Гэтыя сродкі могуць быць вылучаныя на рэалізацыю аднаго міні-праекта, або размеркаваны паміж некалькімі праектамі.

Меркаваная дата пачатку - верасень 2018г. Працягласць праекта: 4-5 месяцаў. Тэрмін заканчэння праекта - не пазней 15 красавіка 2018 года.

Тэрмін падачы заявак:

Баранавічы: да 8 верасня - 1 этап (канцэпцыі праектаў), да 20 верасня - 2 этап (заяўкі)
Магілёў: да 10 верасня 2018 г.
Чавусы: да 25 жніўня 2018 г.

Палажэнні аб конкурсе для кожнага горада даступныя па спасылках:

Баранавічы: https://drive.google.com/open?id=1IqNgAbZulxai_e3Qqflgyr5-KibwOO_P

Магілёў: https://drive.google.com/open?id=1bwLsUJ2A4aEPvGp4o-9hO3p5ysmdcAQV

Чавусы: https://drive.google.com/open?id=1JzyEKyAIv3YYTHIbBUj27VOkGPqnyw9H

Формы заявак і бюджэту (агульныя для ўсіх гарадоў):

https://drive.google.com/open?id=1_0iwu-eZUKYCWOTfrruOJIh93Px2Z9Q8

https://drive.google.com/open?id=1hkboT4mDcNLtTkG5LdmUrlu4T6hTZRVM

Дакументы ў электроннай форме з паметкай «КАМГАР: конкурс міні-грантаў» высылаюцца па адрасах электроннай пошты, названым у Палажэнні аб конкурсе для кожнага горада.

Пытанні і дакладнаю інфармацыю можна атрымаць у мясцовых экспертаў праекта КАМГАР:

Баранавічы: Уладзімір Зуеў, мясцовы эксперт праекта КАМГАР у г. Баранавічы: nerush.ec@gmail.com
Магілёў: Ганна Скрыган, мясцовы эксперт праекта КАМГАР у г. Магілёве: skrigan_anna@tut.by
Чавусы: Андрэй Пахоменка, мясцовы эксперт праекта КАМГАР у г. Чавусы: endo@tut.by

Інфармацыя аб праекце КАМГАР:

Праект «Камунальнае кіраванне ў гарадах (КАМГАР) - камунікацыя і кіраванне для далучэння грамадскасці да кіравання гарадской гаспадаркай у Беларусі», рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў трох гарадах Беларусі - Магілёў, Чавусы, Баранавічы. Мэта праекта - на прыкладзе трох беларускіх гарадоў паказаць, як можна палепшыць сістэму кіравання гарадской гаспадаркай, спрыяць ўкараненні прынцыпаў зялёнага горадабудаўніцтва і планавання і павысіць якасць жыцця гараджан за кошт эфектыўнага супрацоўніцтва мясцовых органаў улады і насельніцтва - партнёрскага кіравання. Каардынатар праекта - адміністрацыя г. Елгава (Латвія). Экспертную падтрымку аказвае ініцыятыва IWO (Германія). Каардынацыю ў Беларусі і экспертную падтрымку забяспечвае МГА «ЭКАПРАЕКТ».