image2 14.07.2022

Летняя школа Women in Tech “Лічбавая салідарнасць”

Летняя школа Women in Tech “Лічбавая салідарнасць” – гэта 7-дзённы інтэрактыўны інтэнсіў, які ўключае абмеркаванне розных практык лічбавай салідарнасці праз фемінісцкую оптыку, выпрацоўку новых стратэгій пераадолення раз'яднанасці і гендарнай няроўнасці. Праграма факусуецца на вопыце Усходняй Еўропы і ў першую чаргу – Беларусі. На працягу тыдня ўдзельніцы сумесна з эксперткамі будуць працаваць над калектыўным праектам, прысвечанаму гендарным аспектам лічбавай салідарнасці, займацца картаграфаваннем, складаннем гласарыя і апісаннем існуючых і магчымых стратэгій жаночай лічбавай салідарнасці.

Па выніках летняй школы плануецца стварэнне прататыпа праекта і яго ажыццяўленне. Рэзультаты Летняй школы будуць прадстаўлены ў рамках міжнароднай навуковай канферэнцыі “Women in Tech: Гендар і не/матэрыяльная праца”, якая пройдзе ў снежні 2022 года ў Вільнюсе.

 

Хто можа ўдзельнічаць:

-       мастачкі, якія працуюць у полі актывісцкіх практыкаў, партыцыпатарнага мастацтва, адукацыйных праектаў;

-       даследчыцы, якія займаюцца вывучэннем гендарных аспектаў працы ў сферы IT і новых тэхналогій з пункту гледжання развіцця інфраструктур салідарнасці;

-       актывісткі і прадстаўніцы НДА, чые фокус і практыка знаходзяцца на стыку правоў жанчын і інфармацыйных тэхналогій, лічбавага актывізму.

 

У першую чаргу праект арыентаваны на ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія працуюць з беларускім кантэкстам і/альбо маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Умовы:

  1. Удзел у летняй школе бясплатны
  2. Арганізатары даюць гранты на аплату білетаў (да 200 еўра), забяспечваюць пражыванне і харчаванне падчас правядзення школы
  3. В рамках праграмы выдзелены асобны бюджэт на рэалізацыю праекта

 

Як прыняць удзел?

Для ўдзелу ў летняй школе неабходна запоўніць і адправіць форму анлайн-рэгістрацыі, да якой далучыць свой CV і матывацыйны ліст аб'ёмам да 600 слоў.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 ліпеня 2022

 

Кантактная інфармацыя: wintech.belarus@gmail.com

 

Праграма Women in Tech - гэта інфраструктурны адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у IT сферы, стымуляванне даследаванняў на скрыжаванні тэхналогіі і фемінізму, стымуляванне гендарнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ, пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.