2 і 3 ліпеня на Саміт збяруцца маладыя людзі з краін ЕС і шасці ўсходніх краін-партнёраў (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).
У сувязі з пандэміяй COVID-19 мерапрыемства будзе праходзіць анлайн. Каб забяспечыць максімальны ахоп, ЕС будзе трансляваць саміт 2 ліпеня. Жывая трансляцыя адбудзецца з 9:30 да 13:30, пасля гэтага пройдзе анлайн-канцэрт.
Гледачы могуць далучыцца да падзеі ў любы час.
Праграма:
9:30: Прывітальнае пасланне Еўракамісара па суседстве і пашырэнні Олівера Варгеі.
Уступнае слова намесніка генеральнага дырэктара Еўракамісіі па палітыцы суседства і пашырэння Катарыны Матэрновай і дырэктара дэпартамента Усходняга суседства ў Еўрапейскай Камісіі Лоўрэнса Мерэдыта.
10:15: Панэльная дыскусія «Будучыня дыялогаў моладзевай палітыкі ва Усходнім партнёрстве».
Выступоўцы: Азад Рагімаў, міністр моладзі і спорту Азербайджана; Марына Папатэнка, намеснік міністра моладзі і спорту Украіны; Рэваз Чарквіяні, кіраўнік Моладзевага агенцтва Грузіі; Далорэс Корэс, дырэктар Упраўлення па справах моладзі, Славенія; Беньямін Гюнтэр, член праўлення Еўрапейскага моладзевага форуму.
12:00: Панэльная дыскусія «Прасоўванне пытанняў занятасці моладзі і прадпрымальніцтва».
Выступоўцы: Андрэй Лабовіч, першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны, Беларусь; Іван Георгіў, дзяржаўны сакратар, Міністэрства адукацыі, культуры і даследаванняў, Малдова; Рольф Шмахтенберг, пастаянны дзяржаўны сакратар Федэральнага міністэрства працы і сацыяльных пытанняў, Германія; Цэзар Анестыні, дырэктар Еўрапейскага фонду адукацыі.
15:00: Жывы анлайн-канцэрт.
