Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) прапануе вылучыць 30 хвілін і прайсці бясплатнае навучанне ў Акадэміі ноў-хаў. У праграме «Даведайцеся, як ... у перыяд крызісу» ўжо даступныя два модулі, прысвечаныя пытанням адносін з кліентамі/пастаўшчыкамі і кіраванню фінансамі кампаніі. У найбліжэйшы час стане даступным модуль па прыцягненні знешняга фінансавання.
У рамках праграмы Вы атрымаеце новыя сістэмныя веды ад вядучых кансалтынгавых кампаній свету, зможаце захаваць чэк-лісты і рэкамендацыі для сваіх дзеянняў у перыяд крызісу і наступнага аднаўлення.
Акадэмія даступная на рускай мове як з камп’ютара, так і з мабільнага тэлефона. Пры выкарыстанні мабільнай прылады спачатку Вам будзе прапанавана спампаваць дастасаванне Go.Learn, пасля ўсталявання якога неабходна ўвесці адрас акадэміі www.ebrdknowhowacademy.com.
Больш падрабязна пра ўмовы рэгістрацыі тут.