Фінансаваны Еўрапейскім саюзам праект «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» робіць свой унёсак у брэндынг у сферы турызму Беларусі і міжнародную канферэнцыю па брэндынгу ў Мінску
Праект распрацоўвае прапановы па стратэгічным развіцці турызму, брэндынгу і маркетынгу пяці пілотных кірункаў: Полацк, Мядзел, Мсціслаў, Камянец-Пружаны і Аўгустоўскі канал. Для ўключэння брэндынгу і пазіцыянавання пяці кірункаў у нацыянальную сістэму брэндынгу была падрыхтаваная стратэгія развіцця турызму Беларусі.
На аснове пазіцыянавання і брэндынгу кірункаў і краіны былі распрацаваныя варыянты лагатыпаў, і пасля кансультацый з бенефіцыярамі былі прэзентаваныя пяць фінальных лагатыпаў для пяці кірункаў. Прапановы для беларускага турызму яшчэ патрэбна абмеркаваць і дапрацаваць з асноўным бенефіцыярам – МСіТ.
Брэндынг турысцкіх кірункаў з’яўляецца важнай тэмай і вялікай праблемай у маркетынгу турызму. Дэпартамент турызму Міністэрства спорту і турызму абмеркаваў гэтую тэму разам з Сусветнай турысцкай арганізацыяй (ЮНВТО). Вынікам стала міжнародная турыстычная канферэнцыя па брэндынгу ЮНВТО «Інавацыйныя ідэі для прыцягнення турыстаў», арганізаваная разам з ЮНВТО, Нацыянальным алімпійскім камітэтам і фінансаваным ЕС праектам.
Праект зрабіў значны ўнёсак у падрыхтоўку праграмы канферэнцыі і выбар спікераў, а эксперты праекта прэзентуюць на канферэнцыі асноўныя вынікі брэндынгу Беларусі і пяці кірункаў і эфектыўнага маркетынгу з выкарыстаннем новых ІТ-прылад.