image2 29.04.2022

EU4CULTURE: конкурс праектаў мабільнасці для беларускіх прадстаўнікоў творчых прафесій і прафесіяналаў у сферы культуры

Праект EU4Culture аб’яўляе першы конкурс заявак на праграму мабільнасці па падтрымцы беларускіх прадстаўнікоў творчых прафесій і прафесіяналаў у сферы культуры.

У межах конкурсу прымаюцца заяўкі на стажыроўкі, азнаямленчыя паездкі, канферэнцыі, праграмы прафесійнага разціцця, міжнародныя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.

Праект падтрымлівае чатыры тыпы мабільнасці:

  • Кароткатэрміновыя паездкі (7-10 каляндарных дзён) – максімум 1500 еўра;
  • Сярэднетэрміновыя паездкі (да 5 тыдняў) - максімум 3500 еўра;
  • Доўгатэрміновыя паездкі (да 12 тыдняў) - максімум 5000 еўра;
  • Удзел у анлайн-мерапрыемствах - максімум 1000 еўра.

Праекты мабільнасці могуць быць рэалізаваны ў перыяд з ліпеня 2022 года па ліпень 2023 года і ахопліваюць краіны-члены Еўрапейскага саюза, краіны-партнёры ЕС і іншыя еўрапейскія краіны.

Хто можа падаць заяўку?

Прымаюцца толькі індывідуальныя заяўкі ад прадстаўнікоў усіх творчых прафесій і прафесіяналаў сферы культуры.

Агульныя патрабаванні да кандыдатаў:

·         Быць старэйшым за 18 гадоў на момант падачы заяўкі;

·         Мець беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі, або пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай.

Як падаць заяўку?

Каб падаць заяўку, неабходна даслаць пералічаныя ніжэй дакументы на электронную пошту mobilityprojects@protonmail.com (усе дакументы павінны быць на англійскай мове):

·         Запоўненая форма заяўкі;

·         Дадатак A - бюджэт (файл Excel, абавязкова кіравацца ўзорам);

·         Дадатак B - запрашэнне ад прымаючай арганізацыі, партнёрскае пагадненне, праграма фестывалю або іншае пацверджанне наяўнасці праграмы паездкі;

·         Дадатак C: рэзюмэ (CV) або партфоліо.

З падрабязнай інфармацыяй пра ўмовы конкурсу можна азнаёміцца тут:

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 29 мая 2022 года (поўнач па CET).