image2 05.05.2022

EU4Youth: Конкурс заявак на атрыманне грантаў для развіцця занятасці моладзі і прадпрымальніцтва ў краінах Усходняга партнёрства

Фінансаваная ЕС праграма EU4Youth абвясціла конкурс праектаў на атрыманне грантаў на дзейнасць, накіраваную на развіццё лічбавых навыкаў моладзі, развіццё навыкаў пераходу да “зялёных” тэхналогіяў і ўдасканаленне навыкаў прадпрымальніцкай дзейнасці і кіравання кар’ерай з акцэнтам на моладзь, якая знаходзіцца ў неспрыяльных варунках.

​​Конкурс падзелены на два лоты:

1)  Павышэнне ўзроўню лічбавых кампетэнцыяў моладзі, якая знаходзіцца ў неспрыяльных варунках, заахвочванне прадпрымальніцтва і падтрымка адпаведных сетак і партнёрстваў. Грантавая заяўка павінна быць ад 250 000 да 300 000 еўра.

2)      Развіццё сярод моладзі навыкаў сацыяльнага прадпрымальніцтва і кіравання сваёй кар’ерай з акцэнтам на зялёную і лічбавую эканоміку і падтрымку адпаведных сетак і партнёрстваў. Грантавая заяўка павінна быць ад 800 000 да 1 000 000 еўра.

Праекты павінны быць пададзеныя групай з мінімум трох і максімум шасці арганізацыяў: адзін асноўны заяўнік + мінімум два су-заяўнікі з мінімум дзвюх краінаў Усходняга партнёрства (напрыклад, асноўны заяўнік з Грузіі + су-заяўнік з Арменіі + су-заяўнік з ЕС; або асноўны заяўнік з Украіны + су-заяўнік з Азербайджану + су-заяўнік з Украіны).

Любая прапанаваная дзейнасць павінна быць рэалізаванай прынамсі ў дзвух краінах Усходняга партнёрства.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня.

Даведацца больш: Прэс-рэліз і Дапаможнік для заяўнікаў

Наступныя падзеі і тэрміны:

Інфармацыйная анлайн-сесія аб конкурсе - 10 мая 2022 г. з 11:00 да 14:00 па ўсходнееўрапейскім часе (UTC+2). Папярэдняя рэгістрацыя вітаецца.

Магчымасць задаць пытанні для ўдакладнення - не пазней, чым за 21 дзень да крайняга тэрміну падачы заявак.

Апошняя магчымасць задаць пытанні для ўдакладнення - не пазней, чым за 11 дзён да крайняга тэрміну падачы заявак.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня 2022 г., 23:59 па ўсходнееўрапейскім часе (UTC+2).