image2 02.06.2022

Агульны сход саўладальнікаў і Кіроўная рада Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта аб'яўляюць міжнародны конкурс на замяшчэнне пасады рэктара

ЕГУ дае студэнтам з Беларусі і рэгіёнаў адукацыю ў галіне свабодных навук і мастацтваў у свабодным і дэмакратычным асяроддзі. ЕГУ быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля 2006 года ЕГУ працуе ў выгнанні ў Вільні ў статусе акрэдытаванага ўрадам Літвы прыватнага некамерцыйнага ўніверсітэта на тэрыторыі Еўрапейскага саюза. Фінансавыя рэсурсы ЕГУ фармуюцца за кошт платы за навучанне і міжнародных донараў. Прытрымліваючыся прынцыпаў Балонскага працэсу і займаючы важную інтэлектуальную прастору ў геаграфічнай і інтэлектуальнай транзітнай зоне паміж Усходняй і Заходняй Еўропай, ЕГУ адданы адукацыі ў галіне гуманітарных і свабодных навук і мастацтваў, якая з'яўляецца найважнейшай асновай для грамадскага і прафесійнага жыцця грамадзян, а таксама для развіцця інклюзіўнага, крэатыўнага дэмакратычнага грамадства. Місія ЕГУ зводзіцца да прапаноўвання студэнтам магчымасці пашыраць свой кругагляд, захоўваючы цесныя сувязі з радзімай і сваю культурную ідэнтычнасць. Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта актыўна ўдзельнічаюць у трансгранічных праграмах мабільнасці ў галіне вышэйшай адукацыі, у міжнародных даследчых праектах і канферэнцыях ва ўсёй Еўропе.

Рэктар дае справаздачу перад Кіроўнай радай (КР) і непасрэдна ўзаемадзейнічае з кіраўнікамі, якія ўзначальваюць шматнацыянальны навукова-педагагічны і адміністрацыйны калектыў, у мэтах забеспячэння паспяховай рэалізацыі адукацыйных і навукова-даследчых праграм, а таксама эфектыўнай працы ўніверсітэта.

Асноўныя абавязкі:

  • Кіраваць распрацоўкай і рэалізацыяй канцэпцыі прасоўвання ЕГУ як унікальнай навучальнай установы, якая ў максімальнай ступені развівае творчы і акадэмічны патэнцыял студэнтаў, заахвочвае акадэмічныя поспехі і крытычнае мысленне, а таксама прымяняе еўрапейскія каштоўнасці ў мэтах паскарэння развіцця грамадзянскай супольнасці на аснове адукацыі ў галіне гуманітарных і свабодных навук і мастацтваў.
  • Кіраваць выкананнем вызначанай у Плане дзеянняў ЕГУ на 2021-2026 гг. амбіцыйнай праграмы змен і развіцця, мэтай якой з'яўляецца ўмацаванне рэпутацыі ЕГУ ў галіне высакаякаснага навучання і выкладання, а таксама пашырэнне дзейнасці ўніверсітэта ў галіне даследаванняў, інавацый і знешніх сувязяў.
  • Узначальваць ініцыятывы па зборы сродкаў і кампаніі па прасоўванні ў мэтах развіцця дыверсіфікаваных патокаў даходаў, якія забяспечваюць доўгатэрміновую фінансавую жыццяздольнасць універсітэта, а таксама абараняць яго інтарэсы перад донарамі, інстытуцыянальнымі партнёрамі, урадамі, асабліва перад адказнымі за фінансаванне і акрэдытацыю ўніверсітэта міністэрствамі Літвы, а таксама перад нацыянальнымі і міжнароднымі адукацыйнымі арганізацыямі.
  • Стварыць каманду вышэйшага кіраўніцтва, прыхільную да працы з усёй супольнасцю ЕГУ для рэалізацыі канцэпцыі, мэтаў і прыярытэтаў, неабходных для забеспячэння доўгатэрміновай устойлівасці ўніверсітэта; падтрымліваць цесныя сувязі з Кіроўнай радай, Агульным зборам саўладальнікаў і Траставым фондам ЕГУ пры ажыццяўленні аперацыйнага нагляду і фінансавага кіравання; забяспечыць, каб структура і работа акадэмічных дэпартаментаў і адміністрацыйных аддзелаў садзейнічалі ўзгодненасці паміж студэнтамі, выкладчыкамі, Сенатам і рэктаратам, а таксама падтрымлівалі эфектыўную работу навучальнай установы ў цэлым.
  • Садзейнічаць фарміраванню культуры, якая прыцягвае і ўтрымлівае здольных студэнтаў і высокакваліфікаваных выкладчыкаў для прасоўвання акадэмічных поспехаў студэнтаў і павышэння ўзроўню выкладання, навуковых даследаванняў і дзяржаўнай службы; а таксама для адкрыцця ЕГУ свету, прыцягваючы міжнародных студэнтаў, выкладчыкаў і партнёраў.
  • Падтрымліваць і ўзначальваць рост узроўню даследаванняў і, дзе гэта дарэчы, ініцыяваць мерапрыемствы па прасоўванні даследаванняў, інавацый і прадпрымальніцтва ў якасці каталізатара для эканомікі Беларусі і рэгіёна ва ўзаемадзеянні з грамадзянскай супольнасцю, сацыяльнымі партнёрамі і бізнесам з Беларусі і рэгіёна ў цэлым.
  • Мадэляваць дух, каштоўнасці і цэласнасць прынцыпаў універсітэта пры адстойванні яго акадэмічнай місіі, сацыяльнага ўплыву і інстытуцыйнага росту.

Ключавыя кваліфікацыі:

  • Прафесарская або эквівалентная ступень у адпаведнай акадэмічнай вобласці;
  • Як мінімум пяцігадовы вопыт выкладання і даследаванняў у каледжы або ўніверсітэце, пераважна ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук, у тым ліку адпаведны вопыт міжнароднага супрацоўніцтва, ПЛЮС мінімум пяцігадовы вопыт кіравання або вышэйшага кіраўніцтва ў каледжы або ўніверсітэце. Вопыт працы са структурамі ЕС і асобнымі ўрадамі ў Еўропе, а таксама добрае веданне еўрапейскага ўніверсітэцкага сектара.
  • Выключныя навыкі лідарства, ацэнкі сітуацыі і прыняцця рашэнняў; здольнасць дэлегаваць паўнамоцтвы і кіраваць універсітэтам, садзейнічаючы яго ўстойліваму развіццю ў адпаведнасці з мэтамі, узгодненымі планамі, тэрмінамі і бюджэтам універсітэта.
  • Выдатныя навыкі міжасобасных і міжкультурных зносін, уключаючы здольнасць пачуць, узначаліць, кіраваць і матываваць неаднародныя і шматскладовыя калектывы, а таксама разбірацца ў асобах, матывацыях і навыках іншых людзей.
  • Строгае прытрымліванне каштоўнасцям універсітэта ў выгнанні і прынцыповае супраціўленне супрацоўніцтву з любой асобай, установай або арганізацыяй, якія маюць дачыненне да палітычных рэпрэсій або агрэсіі ў дачыненні да суверэнных дзяржаў.
  • Пацверджаны вопыт прыцягнення фінансавай падтрымкі для праектаў і ўстаноў, а таксама здольнасць супрацоўнічаць з донарамі, у тым ліку з урадамі, агенцтвамі па развіцці, фондамі, прадпрыемствамі і прыватнымі асобамі.
  • Моцная, харызматычная і натхняльная асоба, здольная да цеснага супрацоўніцтва з усімі элементамі супольнасці ЕГУ для стварэння зацікаўленых партнёрскіх сетак як у рэгіёне, так і за яго межамі, пры гэтым забяспечваючы вырашальную ролю ЕГУ ў межах яго акадэмічнай экасістэмы.
  • Глыбокая вера ў здольнасць адукацыі ўплываць на сацыяльныя пераўтварэнні і разуменне ўнікальнага патэнцыялу ЕГУ як для давання першакласнай адукацыі студэнтам з Беларусі і ўсяго рэгіёна, так і для выхавання новага пакалення інтэлектуальна дапытлівых і сацыяльна актыўных грамадзян.

Умовы:

  • Тэрмін дзеяння кантракта: пяць гадоў.
  • Прывабны пакет узнагароджання ў памеры да 8500 еўра да вылікаў.
  • Узнагароджанне патэнцыйна ўключае ўнёскі ў пенсійную схему, медыцынскае страхаванне, пакрыццё выдаткаў на жыллё (калі асоба не з'яўляецца рэзідэнтам на момант прыёму на працу), кампенсаванне платы за навучанне і камандзіровачных выдаткаў.
  • 40 гадзін у тыдзень; 40-дзённы аплатны штогадовы водпуск.
  • Матывуючыя заахвочванні ў залежнасці ад выканання ключавых паказчыкаў эфектыўнасці.

Для падачы заяўкі:

Кандыдаты павінны накіраваць усе патрабаваныя дакументы (натарыяльна завераныя копіі з завераным перакладам на англійскую мову) на адрас электроннай пошты jobs@ehu.lt.

Заяўкі павінны ўключаць:

  • Матывацыйная заява кандыдата, сфармуляваная ў кантэксце стратэгіі ўніверсітэта;
  • Рэзюмэ (Curriculum Vitae), уключаючы спіс акадэмічных публікацый;
  • Копію пасведчання дакумента, які сведчыць асобу заяўніка;
  • Копію дакумента, які сведчыць прысуджэнне навуковых ступеняў;
  • Дакументы, якія пацвярджаюць вопыт выкладання і кіравання;
  • Рэкамендацыі па прапанаванай дзейнасці ўніверсітэта, сфармуляваныя ў адпаведнасці са стратэгіяй універсітэта;
  • Імёны, адрасы электроннай пошты і нумары тэлефонаў мінімум 3 (трох) асоб, якія далі прафесійныя рэкамендацыі (кантакты з гэтымі асобамі без папярэдняга адабрэння заяўнікам ўстанаўлівацца не будуць);
  • Дэкларацыя аб добрай рэпутацыі ў вольнай форме.

Пры падачы дакументаў па электроннай пошце ўсе дакументы павінны быць завераны кваліфікаваным электронным подпісам. Заяўнік можа прадставіць прадстаўніку Камісіі па падборы кандыдатаў дакументы ў папяровым выглядзе, якія тэхнічна не могуць быць засведчаны кваліфікаваным электронным подпісам, але не пазней за тэрмін падачы дакументаў.

Тэрмін намінацый і падачы заявак – 15 ліпеня 2022 года, 21:00 (па цэнтральнаеўрапейскім часе).

ЕГУ шануе разнастайнасць і імкнецца да роўных магчымасцяў для ўсіх людзей, незалежна ад узросту, колеру скуры, інваліднасці, этнічнай прыналежнасці, сямейнага становішча, нацыянальнага паходжання, расы, рэлігіі, полу, сэксуальнай арыентацыі ці любога іншага статусу, які абараняецца законам.

Працэдура прызначэння:

Рэктар будзе прызначаны па выніках арганізаванага Адборачнай камісіяй адкрытага міжнароднага конкурсу. Працэдура прызначэння заснавана на прынцыпах бесстароннасці, аб'ектыўнасці, законнасці, галоснасці, роўнасці, акадэмічнай свабоды і празрыстасці.

Для садзейнічання ў правядзенні дадзенай працэдуры ўніверсітэт абвясціў адкрыты тэндар на заключэнне кантракту з фірмай па падборы персаналу (далей названай «Паляўнічы за галовамі»).

Кіруючая рада фармуе Камісію па падборы кандыдатаў (далей названую «Камісія па падборы кандыдатаў») у складзе 11 (адзінаццаці) членаў для правядзення, пры падтрымцы «Паляўнічага за галовамі», выяўлення і папярэдняга адбору аптымальных кандыдатаў на замяшчэнне пасады рэктара:

  • Два прадстаўнікі, якія прыцягваюцца з ліку агульнага сходу саўладальнікаў;
  • Два прадстаўнікі, якія прыцягваюцца з ліку Кіроўнай рады;
  • Два прадстаўнікі, якія прыцягваюцца з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ЕГУ, адзін з якіх павінен быць кіраўніком Сената Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта;
  • Два прадстаўнікі, якія прыцягваюцца з ліку донараў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, адзін з якіх павінен быць кіраўніком Траставага фонду ЕГУ;
  • Адзін прадстаўнік, які прыцягваецца з ліку студэнцкага органа Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Універсітэцкая супольнасць, сродкі масавай інфармацыі, Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі будуць паінфармаваныя аб выніках прызначэння рэктара.

Рэктар ЕГУ прафесар Сяргей Ігнатаў будзе выконваць свае абавязкі да канца лютага 2023 года.