У рамках праекта «EU4Youth: развіццё патэнцыялу для працаўладкавання» ў Гомельскай вобласці прайшоў анлайн-трэнінг «Інструменты для настаўніцтва і бізнесу». Яго ўдзельнікамі сталі больш за 20 чалавек — гэта супрацоўнікі Гомельскага Чырвонага Крыжа, спецыялісты раённых упраўленняў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва, а таксама валанцёры.
На аснове метадычнага дапаможніка «Прадпрымальнік на старце» будучыя настаўнікі пазнаёміліся з механізмамі, якія дапамогуць ім арганізаваць эфектыўнае навучанне прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў — ад выбару ідэі, бізнес-мадэлі да прасоўвання прадукцыі або паслуг. У 2020 годзе розную дапамогу па працаўладкаванні ад праекта атрымаюць больш за 20 жыхароў вобласці ва ўзросце ад 18 гадоў да 31 года.
Праект «EU4Youth: развіццё патэнцыялу для працаўладкавання» накіраваны на развіццё прафесійна-тэхнічных навыкаў для працаўладкавання перш за ўсё сацыяльна неабароненых маладых мужчын і жанчын. Зараз у Гомельскім рэгіёне праектам адкрыты 6 інфармацыйных цэнтраў, размешчаных на базах упраўленняў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва ў Гомелі, Рагачове, Карме, Мазыры, Рэчыцы. Тут можна не толькі атрымаць інфармацыйную дапамогу, але і прайсці курсы прафесійнай перападрыхтоўкі. Некаторыя маладыя людзі ўжо скарысталіся такой магчымасцю.
Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах ініцыятывы ЕС для моладзі і рэалізуецца ў трох краінах Усходняга партнёрства: Арменіі, Беларусі і Грузіі.
Партнёры ў Беларусі: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, абласныя і раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай і Магілёўскай абласцей, Гомельская і Магілёўская абласныя арганізацыі БТЧК, РМГА «Ліга добраахвотнай працы моладзі», ГА «Цэнтр падтрымкі і развіцця юнацкага прадпрымальніцтва», МГА «Гендарныя перспектывы».
